Эліса Хвасер
Эліса Хвасер | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 сакавіка 1831[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 студзеня 1894[1] (62 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Муж | Daniel Hwasser[d][1] |
Дзеці | Anna Lisa Hwasser-Engelbrecht[d] |
Прафесія | актрыса |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эба Шарлота Эліса Хвасер (шведск.: Ebba Charlotta Elise Hwasser, у дзявоцтве Якабсан, 16 сакавіка 1831 — 28 студзеня 1894) — шведская тэатральная актрыса. Вядучая актрыса Каралеўскага драматычнага тэатра сярэдзіны 19-га стагоддзя.[2]
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Эліса Якабсан нарадзілася ў Стакгольме ў 1831 годзе ў сям’і мытніка Юханеса Магнуса Якабсана і Катарыны (Кайсы) Марыі Бергстром. У дзяцінстве была пасыльнай у старэйшай сястры, дастаўляла яе кліентам штучныя кветкі.[3]
У 1848 годзе паступіла ў Драматычную акцёрскую школу (шведск.: Dramatens elevskola). У наступным 1849 годзе, яшчэ вучаніцай, выступала ў Каралеўскім драматычным тэатры, а ў 1850 годзе замяніла Аўрору Страндберг (1826—1850). У 1853 годзе Эліса стала прымай,[2] а ў 1863 годзе з ёй падпісалі пажыццёвы кантракт.[4]
Эліса Хвасер лічылася першай на каралеўскай сцэне, здольнай па-сапраўднаму заняць месца тэатральнай актрысы Эмілі Хёгквіст (1812—1846) у так званых партыях інжэню і гераіні,[3] але паступова ёй пачалі даваць галоўныя ролі і ў рэалістычных карцінах. Яе кар’ера і развіццё ад рамантычнай вынаходлівасці да характарнай актрысы ілюструюць пераход ад рамантызму да рэалізму, які адбыўся на шведскай тэатральнай сцэне ў гады яе працы ў якасці вядучай элітнай актрысы Каралеўскага тэатра.[3] У 1860-я гады Эліса была вядомая як актрыса, якая ўвасабляла сучасную плынь рэалізму ў тэатры. Яе манера гульні апісвалася як рознабаковая, і крытыкі хвалілі яе як артыстку, якая магла згуляць любую ролю, што было новым у той час, паколькі да гэтага часу акцёры часта прытрымліваліся толькі свайго вызначанага жанру роляў.[5][6]
Эліса з поспехам выконвала ролі такіх класічных гераінь як Афелія , Джульета , Дэздэмона , Марыя Сцюарт, але яе самымі вядомымі ролямі былі персанажы папулярных у тыя часы раманаў, напрыклад, Джэйн Эйр Шарлоты Бронтэ і Нора ў п’есе Ібсена «Лялечны дом».
У 1865 годзе Эліса Хвасер стала першай жанчынай, якая атрымала медаль Літаратуры і мастацтваў. У 1881 годзе была ўзнагароджана залатым медалём Шведскай акадэміі.[7]
Эліса Хвасер выйшла на пенсію ў 1888 годзе.
Памерла на сваёй віле Вэстрат у Фіскебекскіле ў 1894 годзе.[8]
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Эліса лічылася эксцэнтрычнай, эмансіпаванай жанчынай, бо мела звычку курыць цыгары і ўжываць алкаголь, што на тыя часы было ўласціва толькі мужчынам.[3] Яна цікавілася рухам за раўнапраўе жанчын і грала ў тых п’есах, у якіх расказвалася пра жаночы лёс.[3] Некаторы час яна мела рамантычныя адносіны з наследным прынцам, будучым каралём Карлам XV. У 1858 годзе выйшла замуж за Даніэля Хвасера.[9] У гэтым шлюбе нарадзілася дачка — Ганна Ліза Хвасер-Энгельбрэхт.
У тым жа 1858 годзе яе муж стаў кіраўніком Каралеўскага драматычнага тэатра, і ў гэты ж час Эліса Хвасер пачала атрымліваць галоўныя ролі ў тэатральных пастаноўках, што адразу спарадзіла чуткі аб пратэкцыі з боку караля. Аднак чуткі паступова сціхлі, бо талент Элісы быў бясспрэчным. Галоўныя ролі яна атрымлівала дзякуючы ўласнаму таленту на працягу многіх гадоў пасля таго, як у наследнага прынца з’явілася новая каханая, а яе муж перастаў быць кіраўніком тэатра. Муж і жонка Хвасер мелі шырокае кола зносін як у артыстычных колах, так і ў асяроддзі Карла XV, асабліва падчас летніх вакацый каралеўскага двара ў палацы Ульрыксдаль.[3]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д E C Elisa (Elise) Hwasser — 1917.
- ↑ а б Nordensvan, Georg, Svensk teater och svenska skådespelare från Gustav III till våra dagar. Andra delen, 1842—1918, Bonnier, Stockholm, 1918 ['Swedish theatre and Swedish actors from Gustav III to our days. Second Book 1822—1918'] (шведск.)
- ↑ а б в г д е E C Elisa (Elise) Hwasser, urn:sbl:13913, Svenskt biografiskt lexikon (art av Stig Torsslow), hämtad 2018-06-15.
- ↑ Aurora Vilhelmina Strandberg . Svenskt biografiskt handlexikon. Праверана May 1, 2019.
- ↑ Hélène Ohlsson. Ebba Charlotta Elisa (Elise) Hwasser . Svenskt kvinnobiografiskt lexikon. Праверана May 1, 2019.
- ↑ Erik Wikland. S Emilie Högqvist . Svenskt biografiskt lexikon. Праверана May 1, 2019.
- ↑ Litteris et Artibus(недаступная спасылка). kungahuset.se. Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2019. Праверана May 1, 2019.
- ↑ Engelbrecht, Anna MariaElisabeth, född Hvasser . Europas konstnärer (1887). Праверана May 1, 2019.
- ↑ Stig Torsslow. Daniel Hwasser . Svenskt biografiskt lexikon. Праверана May 1, 2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Lars Löfgren (2003). Svensk teater (Stockholm: Natur & Kultur) ISBN 91-27-09672-6. (шведск.)
- Henrikson, Alf (1988) Fram till Nybroplan: om Kungliga Dramatiska teatern (Wiken, Höganäs) ISBN 91-7024-445-6 (in Swedish)
- Thorsten Dahl (1944) Svenska män och kvinnor. Nr 3 (Stockholm: Bonnier)
- Österberg, Carin, Lewenhaupt, Inga & Wahlberg, Anna Greta (1990) Svenska kvinnor: föregångare nyskapare (Signum, Lund) (Swedish)
- Nordensvan, Georg (1918) Svensk teater och svenska skådespelare från Gustav III till våra dagar. Andra delen, 1842—1918 (Stockholm: Bonnier) (Swedish)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эліса Хвасер