Эліс Уэбстэр
Эліс Уэбстэр | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Ellis Webster | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Манарх | Лізавета II | ||||||
Губернатар | Дзіліні Дэніел-Селвэратнэм | ||||||
Папярэднік | Віктор Бэнкс | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
XX стагоддзе |
||||||
Жонка | Marjorie Webster[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эліс Ларэнца Уэбстэр (англ.: Ellis Webster) — дзяржаўны і палітычны дзеяч брытанскай заморскай тэрыторыі Ангілья. Прэм'ер-міністр Ангільі з 30 чэрвеня 2020 года.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся на востраве Харбор (Ангілья). Першапачаткова вывучаў стаматалагічную тэрапію. У 1986 годзе скончыў універітэт Віргінскіх астравоў па спецыяльнасці «біялогія». У 1991 годзе скончыў Ельскую школу медыцыны (аспірантура Ельскага ўніверсітэта) і праходзіў спецыялізацыю па отарыналарынгалогіі ва ўніверсітэце Аявы. Практыкаваў ва Фларыдзе (ЗША), пакуль у пачатку 2000-х не вярнуўся на радзіму[1].
У снежні 2014 года ўзначаліў Аб'яднаны рух Ангільі (АУМ), аднак на выбарах 2005 года у Палату сходу партыя набраўшы 19,54% атрымала толькі 1 мандат з 11, што на адзін мандат меней, чым на выбарах 2000 года. Сам Уэбстэр заняў 3-е месца ў сваёй акруге востраў Харбор.
На выбарах 2020 года Прагрэсіўны рух Ангільі Уэсбстэра набраў 51,33% галасоў і атрымаў 7 мандатаў у Палаце сходу. Сам Уэбстэр перамог у сваёй роднай акруге востраў Харбор. 30 чэрвеня 2020 года Эліс Уэбстэр быў прыведзены да прысяга ў якасці прэм'ер-міністра Ангільі
Сям'я[правіць | правіць зыходнік]
Жонка — Маржоры Уэбстэр
Зноскі
- ↑ Ellis Lorenzo Webster(недаступная спасылка). Caribbean Elections. Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2021. Праверана 17 May 2021.