Эліуд Кіпчогэ
Эліуд Кіпчогэ | |
---|---|
англ.: Eliud Kipchoge | |
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | лёгкая атлетыка |
Нарадзіўся |
5 лістапада 1984[1] (38 гадоў) |
Грамадзянства | |
Трэнер | |
Рост | 167 см |
Вага | 52 кг |
![]() |
Эліуд Кіпчогэ (англ.: Eliud Kipchoge; нар. 5 лістапада 1984) — кенійскі бягун-стаер, двухразовы алімпійскі чэмпіён у марафоне (2016 і 2020), прызёр Алімпійскіх гульняў 2004 і 2008 гадоў на дыстанцыі 5000 метраў, чэмпіён свету 2003 года на дыстанцыі 5000 метраў. Другі ў гісторыі кеніец, які выйграў алімпійскае золата ў марафоне. Дзеючы рэкардсмен свету ў марафоне (2:01:09, 25 верасня 2022, Берлін).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў вёсцы Капсісява, акруга Нанда, правінцыя Рыфт-Валі, Кенія. Быў чацвёртым дзіцём у сям’і. Яго выхаваннем займалася маці, настаўніца па прафесіі. У 1999 годзе скончыў сярэднюю школу ім. Каптэля ў Капсісяве. З дзіцячых гадоў Эліуд бегаў. У 16 гадоў сустрэў свайго будучага трэнера Патрыка Санга, срэбранага прызёра Алімпійскіх гульняў 1992 года і двух чэмпіянатаў свету, і з 2015 года пачаў з ім сумесныя трэніроўкі.
Жанаты, у яго трое дзяцей. Жыве ў Элдарэце на захадзе Кеніі.
Зноскі
- Нарадзіліся 5 лістапада
- Нарадзіліся ў 1984 годзе
- Нарадзіліся ў Кеніі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Бегуны на доўгія дыстанцыі Кеніі
- Марафонцы Кеніі
- Алімпійскія чэмпіёны ад Кеніі
- Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года
- Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года
- Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2004 года
- Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года
- Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
- Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года
- Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года
- Чэмпіёны свету па лёгкай атлетыцы