Эма Берглунд
![]() | ||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
Нарадзілася |
19 снежня 1988[1] (36 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства | ||||||||||||||||
Рост | 172 см | |||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
![]() |
Эма Сафія Берглунд (шведск.: Emma Sofia Berglund; нар. 19 снежня 1988, Умеа) — шведская футбалістка, абаронца шведскага клуба «Гётэбарг» і жаночай зборнай Швецыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачынала сваю кар’еру ў клубе «Тэфтэа», пазней перайшла ў каманду «Умедален». У 2006 годзе прыйшла ў каманду «Умеа», правяла свой першы матч у чэмпіянаце Швецыі ў сезона 2007. Пазней яна стала капітанам каманды.
Па заканчэнні сезона 2014 Эма сышла ў каманду «Русенгард», выйграла чэмпіянат Швецыі, заключыўшы з ёй кантракт у снежня 2014 года. Яна была капітанам каманды ў чэмпіянаце Швецыі 2016 года. У ліпені 2017 года яна заключыла двухгадовы кантракт з французскім клубам ПСЖ.
Кар’ера ў зборнай
[правіць | правіць зыходнік]У лістападзе 2011 года Берглунд была выкліканая на матчы зборнай Швецыі супраць каманд Канады і ЗША. 20 лістапада 2011 года яна дэбютавала ў матчы супраць ЗША (нічыя 1:1). У студзені 2012 года выкліканая на збор у іспанскай Ла-Манга.
У чэрвені 2012 года Берглунд была заяўлена на жаночы футбольны турнір Летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года, дзе сыграла чатыры матчы. З-за разрыву пярэдняй крыжападобнай звязкі, атрыманага ў красавіку 2013 года, яна прапусціла чэмпіянат Еўропы. Пазней яна згуляла на чэмпіянаце свету 2015 года і на Алімпіядзе 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра, заваяваўшы ў Бразіліі ў складзе зборнай сярэбраныя медалі (згуляла два матчы ў групе E, чвэрцьфінал і паўфінал).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Emma Berglund // Soccerdonna — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Нарадзіліся 19 снежня
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ва Умеа
- Ігракі ЖФК Умеа
- Ігракі ЖФК Русенгард Мальмё
- Ігракі ЖФК Пары Сен-Жэрмен
- Ігракі ЖФК Хекен
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісткі Швецыі
- Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
- Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года
- Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года
- Ігракі жаночай зборнай Швецыі па футболе