Эмілія Іванаўна Шумілава
Эмілія Іванаўна Шумілава | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 студзеня 1929 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2008 |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат мастацтвазнаўства |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Эмілія Іванаўна Шумілава (7 студзеня 1929, Яраслаўль, Расія — 2008) — беларуская артыстка балета, балетазнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства (1967), прафесар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча (1947), Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва імя А. В. Луначарскага (1954), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (аспірантура, 1967).
Працавала ў Новасібірскім тэатры оперы і балета (з 1947, артыстка балета), адначасова Новасібірскім харэаграфічным вучылішчы (1957—1963, дырэктар і мастацкі кіраўнік), Новасібірскім абласным упраўленні культуры (1963—1964, намеснік начальніка ўпраўлення), Міністэрстве культуры РСФСР (1967—1971, начальнік метадычнага аддзела), Інстытуце гісторыі мастацтваў (г. Масква, 1971—1975, старшы навуковы супрацоўнік), Мінскім інстытуце культуры (з 1975, кафедра рэжысуры масавых свят, у 1982—1993 — загадчык кафедры), Дзяржаўнай акадэміі славянскай культуры (г. Масква, з 1993, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: праблемы балетнага тэатра; нацыянальнае ў мастацкай культуры, харэаграфічнай фалькларыстыцы; музычна-харэаграфічнае выхаванне дзяцей і моладзі.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Реализм современного балета : автореферат диссертации … кандидата искусствоведения / Шумилова Эмилия Ивановна. — Москва, 1967.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шумілава Эмілія Іванаўна / М. А. Козенка // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 17. — С. 486.
- Шумілава Эмілія Іванаўна / М. А. Козенка // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. — Мінск, 2003. — Т. 2. — С. 540.
- Шумилова Эмилия Ивановна // Балет : энциклопедия. — Москва, 1981. — С.
- Шумилова Эмилия Ивановна // Русский балет : энциклопедия. — Москва, 1997.