Перайсці да зместу

Эмілі Армстранг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эмілі Армстранг
англ.: Emily Marcia Armstrong
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 6 мая 1986(1986-05-06) (38 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка, аўтарка-кампазітар
Інструменты гітара, вакал і бас[d]
Жанры хард-рок, альтэрнатыўны рок, punk blues[d], ню-метал і грандж
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эмілі Армстранг (англ.: Emily Armstrong; нар. 6 мая 1986, Лос-Анджэлес, ЗША) — амерыканская спявачка, гітарыстка і аўтар песень[2]; адна з заснавальніц гурта Dead Sara[3]. 5 верасня 2024 года было абвешчана, што Эмілі стала новай вакалісткай гурта Linkin Park[4].

Эмілі Армстранг нарадзілася ў Лос-Анджэлесе. Яна пачала пісаць песні і граць на гітары з 11 гадоў, а спяваць — з 15 гадоў. Эмілі не скончыла старэйшыя класы школы, паколькі хацела граць у рок-гурце і страціла цікавасць да іншых прафесій[5]. У інтэрв’ю для El Paso Times у 2012 годзе Армстранг заявіла, што музыка была адзіным матыватарам у яе жыцці[6].

У 2002 годзе Армстранг пазнаёмілася з гітарысткай С’юзі Мэдлі. У іх быў падобны музычны густ — абедзве захапляліся творчасцю Nirvana, L7, Led Zeppelin, Стыві Нікс, Джоні Мітчэл, Fleetwood Mac, блюзам і фолк-музыкай 1960-х і 1970-х гадоў[7]. На працэс напісання песень Армстранг істотна паўплываў фолк-рок[8]. У якасці артыстычнага ўплыву яна згадвае Ігі Попа і Джэніс Джоплін[9].

Першы канцэрт Dead Sara (тады пад назвай Epiphany) адбыўся ў сакавіку 2005 года[8]. У 2010 яны заснавалі сваю гуказапісвальную кампанію Pocket Kid Records і выдалі дэбютны альбом Dead Sara у 2012 годзе[10]. Першым сінглам стала кампазіцыя «Weatherman»[11]. Dead Sara ўдзельнічалі ў Warped Tour і адкрывалі канцэрты Muse[11].

Другі альбом Pleasure to Meet You, і EP, Covers таксама былі выдадзены на Pocket Kid Records. У Covers увайшлі кавер-версіі песень «Heart-Shaped Box» (Nirvana), «Killing in the Name» (Rage Against the Machine) і «Ask the Angels» (Паці Сміт). У 2018 годзе на лэйбле Atlantic Records выйшаў EP Temporary Things Taking Up Space[12]. Трэці альбом гурта Ain’t It Tragic быў запісаны падчас пандэмія COVID-19 і выйшаў у 2021 годзе на лэйбле Warner Records[13].

Падчас выступу 5 верасня 2024 года Армстранг упершыню выйшла на сцэну ў складзе Linkin Park[4].

Іншыя з’яўленні

[правіць | правіць зыходнік]

Вакал Армстранг быў ацэнены яшчэ да дэбюту Dead Sara. Грэйс Слік адзначыла яе «моцнае, настойлівае гучанне» ў інтэрв’ю для Wall Street Journal у 2011 годзе. Кортні Лаў запрасіла Эмілі Армстранг запісаць вакал для альбома гурта Hole Nobody’s Daughter (2010)[11]. Эмілі Армстранг запісвалася і выступала разам з The Offspring[14], Бекам, Демі Лавата,[15], Awolnation[16], Робі Крыгерам (The Doors)[17].

  1. а б https://variety.com/2024/music/news/linkin-park-emily-armstrong-new-singer-from-zero-album-tour-1236120238/
  2. Mervis, S. Warped Tour All Punked Out as Usual. Pittsburgh Post Gazette (via ProQuest) (14 ліпеня 2012). Праверана September 5, 2024.
  3. Meiners, C.. Utah's Best Concerts of 2018, According to Us. Deseret News (via ProQuest) (19 снежня 2018). Праверана September 5, 2024.
  4. а б Lipshutz, Jason. Inside Linkin Park’s Secret Comeback (англ.). Billboard (5 верасня 2024). Праверана 5 верасня 2024.
  5. Burger, David. Song of the Day: X96 Big Ass Show performer Dead Sara's 'The Weatherman' (англ.). The Salt Lake Tribune (24 верасня 2012). Праверана 5 верасня 2024.
  6. Pullen, Doug. Dead Sara Rocks Up a Storm on New CD. El Paso Times (22 мая 2012).
  7. Law, Sam. 5 Reasons Why You Need to Check Out Dead Sara (англ.). Kerrang! (11 мая 2022). Праверана 5 верасня 2024.
  8. а б Arrieta, Vincent. How Dead Sara take Joni Mitchell’s approach to alternate tunings and apply it to the ferocious world of rock ’n’ roll (англ.). Guitar World (14 красавіка 2022). Праверана 4 верасня 2024.
  9. Entertainment - Technorati (англ.). technorati.com. Праверана 5 верасня 2024.
  10. Lymangrover, Jason. Biography: Dead Sara (англ.). AllMusic. Праверана 5 верасня 2024.
  11. а б в Baltin, Steve. Dead Sara Gears Up for Breakout Year (англ.). Rolling Stone (28 сакавіка 2012). Праверана 5 верасня 2024.
  12. Graff, Gary. Dead Sara Is Back With ‘UnAmerican’ Video From Upcoming EP: Exclusive (англ.). Billboard (4 мая 2018). Праверана 5 верасня 2024.
  13. How LA rock band Dead Sara found inspiration during the pandemic for album ‘Ain’t It Tragic’ (англ.). Daily News (29 верасня 2021). Праверана 5 верасня 2024.
  14. Punknews.org. Videos: The Offspring: "Gone Away" (w/ Emily Armstrong) (англ.). www.punknews.org (15 студзеня 2013). Праверана 5 верасня 2024.
  15. Ruggieri, Melissa. Demi Lovato excavates demons with honesty on new album: 'I can't believe I'm not dead,' she sings (англ.). USA TODAY. Праверана 5 верасня 2024.
  16. AWOLNATION announce new album, unveil "Jump Sit Stand March" feat. Dead Sara's Emily Armstrong (англ.). Consequence (31 мая 2024). Праверана 5 верасня 2024.
  17. Baltin, Steve. The Doors’ John Densmore On Paying Tribute To Ray Manzarek, Supporting The Youth And More (англ.). Forbes. Праверана 5 верасня 2024.