Эміт Элар
Эміт Элар | |
---|---|
амер. англ.: Amit Elor | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | спартыўная барацьба[d], вольная барацьба і Бразільскае джыу-джыцу[d] |
Нарадзілася |
1 студзеня 2004 (20 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 173 см |
Афіцыйны сайт |
Эміт (Аміт) Элар (англ.: Amit Elor; нар. 1 студзеня 2004 г., Каліфорнія, ЗША) — амерыканская спартсменка, барэц вольнага стылю. Двухразовая чэмпіёнка свету, чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 2024 года.
Нарадзілася ў ЗША ў сям'і імігрантаў з Ізраіля. Пачала займацца барацьбой у 10 гадоў, калі вучылася ў школе «Pleasant Hill» у Каліфорніі.
У маі 2023 года выйграла Панамерыканскі чэмпіянат у Аргенціне. У жніўні 2023 г. зноў выйграла першынство свету сярод юніёраў у Іарданіі. У верасні 2023 года ў другі раз выйграла чэмпіянат свету ў вазе да 72 кг. У кастрычніку 2023 года стала першай на першынстве свету да 23 гадоў у Тыране (Албанія). У жніўні 2024 года На летніх Алімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы, у вагавой катэгорыі да 68 кг стала алімпійскай чэмпіёнкай. У фінальнай схватцы перамагла спартсменку з Кыргызстана Мээрым Жуманазараву.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]