Эндру Хой
Эндру Хой | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Імя пры нараджэнні | англ.: Andrew James Hoy[1] |
Спецыялізацыя | конны спорт |
Нарадзіўся |
8 лютага 1959 (65 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 172 см |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эндру Джэймс Хой OAM (англ.: Andrew James Hoy; нар. 8 лютага 1959 года, Калкерн, Аўстралія) — аўстралійскі коннік, трохразовы алімпійскі чэмпіён у камандным трохбор’і. Удзельнік 8 летніх Алімпійскіх гульняў (рэкорд сярод аўстралійцаў). Самы ўзроставы прызёр Алімпійскіх гульняў у XXI стагоддзі (62 гады і 175 дзён на момант выйгрышу ўзнагарод на Гульнях 2020 года).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1984 годзе Эндру Хой ва ўзросце 25 гадоў упершыню выступіў на летніх Алімпійскіх гульнях. У індывідуальным трохбор’і аўстралійскі спартовец заняў 15-е месца, а ў камандным турніры разам са зборнай Аўстраліі стаў 5-м.
Летнія Алімпійскія гульні 1988 года склаліся для Эндру больш паспяхова, чым папярэднія. У камандным трохбор’і зборная Аўстраліі зноў заняла 5-е месца, а ў асабістым трохбор’і Хой узняўся на 8-е месца.
У 1992 годзе на летніх Алімпійскіх гульнях у Барселоне Эндру Хой упершыню ў кар’еры стаў алімпійскім чэмпіёнам. У камандным трохбор’і аўстралійскі коннік разам са зборнай Аўстраліі заваяваў золата гульняў. У індывідуальным трохбор’і Хою зусім крыху не хапіла для заваявання алімпійскага медаля, ён заняў толькі 5-е месца.
На летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года ў Атланце Эндру Хой заваяваў сваё другое алімпійскае золата ў камандным трохбор’і. У індывідуальным турніры Хой зноў не змог падняцца на пастамент, заняўшы толькі 11-е месца. Таксама ў Атланце Хой нёс флаг Аўстраліі на цырымоніі адкрыцця Гульняў.
У 2000 годзе летнія Алімпійскія гульні прайшлі на радзіме Хоя ў Аўстраліі. Гэтыя гульні сталі самымі паспяховымі ў кар’еры Эндру. У камандным трохбор’і зборная Аўстраліі, з Хоем у складзе, трэція гульні запар заваявала залатыя ўзнагароды гульняў. У індывідуальным трохбор’і Крыс упершыню змог патрапіць у тройку прызёраў, стаўшы сярэбраным прызёрам.
Летнія Алімпійскія гульні 2004 года сталі ўжо шостымі ў кар’еры Хоя. У індывідуальным трохбор’і Эндру заняў толькі 57-е месца, не здолеўшы прайсці ў фінальны этап спаборніцтваў. У камандным трохбор’і зборная Аўстраліі ўпершыню з 1988 года не змагла падняцца на пастамент, заняўшы толькі 6-е месца.
У 2008 годзе Эндру Хой не прыняў удзел у летніх Алімпійскіх гульнях у Пекіне.
Прыняўшы ўдзел у летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане, Хой стаў першым аўстралійцам, які выступіў на сямі Алімпійскіх гульнях. У спаборніцтвах у камандным трохбор’і Эндру разам са зборнай Аўстраліі заняў 6-е месца, а ў асабістым заліку Хой стаў 13-м.
Хой прапусціў Алімпійскія гульні 2016 года, але ва ўзросце 62 гадоў у сядле Vassily de Lassos вярнуўся на Алімпійскія гульні ў Токіа і выйграў два медаля — срэбра ў камандах і бронзу ў асабістым першынстве, стаўшы адным з самых узроставых прызёраў у гісторыі Алімпійскіх гульняў (самы ўзроставай. прызёр у XXI стагоддзі і другі па ўзросце ў перыяд пасля Другой сусветнай вайны). Хой стаў чацвёртым коннікам у гісторыі, які выступіў як мінімум на 8 Алімпійскіх гульнях.
Зноскі
- ↑ Australian Honours Search Facility Праверана 16 красавіка 2020.