Эндрыкас Адольфавіч Юшка
Эндрыкас Адольфавіч Юшка | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 кастрычніка 1947 (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Член у |
Эндрыкас Адольфавіч Юшка (нар. 21 кастрычніка 1947, Клікалей , Акмянскі раён, Шаўляйская вобласць, Літва) — беларускі архітэктар. Саветнік Беларускага цэнтра Міжнароднай акадэміі архітэктуры, мастак міжнароднага саюза мастацкай фатаграфіі.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1974 годзе Палтаўскі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 1974—1981 гадах архітэктар Магілёўскага аддзела Галаўнога інстытута па праектаванні прадпрыемстваў штучнага валакна , у 1981—2001 гадах галоўны архітэктар праектаў інстытута «Магілёўграмадзянпраект», у 2001—2010 гадах намеснік генеральнага дырэктара па архітэктуры ЗАТ «Будпраектінвест».
Член Саюза архітэктараў СССР, пасля член Саюза архітэктараў Беларусі.
Пражывае ў Магілёве па пр. Міру, 10.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/98/Mogilev%2C_Belarus_-_panoramio_%2824%29.jpg/220px-Mogilev%2C_Belarus_-_panoramio_%2824%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/67/%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%9A%D0%B0%D0%BB%D1%8F_%D0%9D%D0%B0%D1%86%D0%B1%D0%B0%D0%BD%D0%BA%D0%B0_%D1%96_%D0%BC%D1%83%D0%B7%D1%88%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D1%8B._%D0%9B%D0%B5%D0%BD%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_54.jpg/220px-%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%9A%D0%B0%D0%BB%D1%8F_%D0%9D%D0%B0%D1%86%D0%B1%D0%B0%D0%BD%D0%BA%D0%B0_%D1%96_%D0%BC%D1%83%D0%B7%D1%88%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D1%8B._%D0%9B%D0%B5%D0%BD%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_54.jpg)
Асноўныя творы: 8, 9, 11-павярховы інтэрнат Магілёўскага педагагічнага вучылішча на рагу Піянерскай і Камсамольскай вуліц у Магілёве (1987)[1], навучальны корпус № 16 БДСГА ў Горках[2], гасцініца ў Дрыбіне[3], рэканструкцыя будынка Магілёўскага філіяла «Слаўнафтабанк» па вуліцы Ленінскай, 54[4], гандлёвы цэнтр «Панарама» з гаражамі па вул. Чэхава (сааўтар Ірына Іванчыкава)[5] ў Магілёве і інш.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны і адзначаны прызамі, дыпломамі, медалямі. З іх найважнейшыя: сярэбраны медаль Новазеландскага фотасалона (1989), залаты медаль Лонданскага салона (1990), граматы Беларускага Саюза архітэктараў, дыплом Рэспубліканскага фестывалю архітэктуры (2001).
Зноскі
- ↑ Педагогическое училище // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
- ↑ Критика. Алла Шамрук
- ↑ Алла Шамрук. ПОИСК НАЦИОНАЛЬНОЙ ИДЕНТИЧНОСТИ В СОВРЕМЕННОЙ АРХИТЕКТУРЕ БЕЛАРУСИ
- ↑ Реконструкция здания Могилевского филиала «Славнефтебанк»
- ↑ Торговый центр с гаражами по ул. Чехова в Могилеве
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Юшка Эндрикас Адольфович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Нарадзіліся 21 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў Акмянскім раёне
- Выпускнікі Палтаўскага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта імя Юрыя Кандрацюка
- Супрацоўнікі Магілёўграмадзянпраекта
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары XXI стагоддзя
- Архітэктары Магілёва