Перайсці да зместу

Энер Валенсія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Энер Валенсія
Агульная інфармацыя
Мянушка "Superman ecuatoriano" "Flash" "Super Fenner" "Ennerman" The Chivo
Нарадзіўся 4 лістапада 1989(1989-11-04)[1][2][…] (34 гады)
Грамадзянства
Рост 174 см
Вага 74 кг
Пазіцыя нападаючы
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2013 Эмелек[d] 127 (27)
2014 Пачука[d] 17 (12)
2014—2017 Вест Хэм Юнайтэд 54 (8)
2016—2017   Эвертан 21 (3)
2017—2020 Тыгрэс УАНЛ[d] 79 (18)
2020—0000 Фенербахчэ 71 (32)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Э́нер Рэмбе́рта Вале́нсія Ла́стра (ісп.: Enner Remberto Valencia Lastra; нар. 11 красавіка 1989, Сан-Ларэнса, Эквадор) — эквадорскі футбаліст, нападнік бразільскага клуба «Інтэрнасьянал» і нацыянальнай зборнай Эквадора.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец футбольнай школы «Карыбэ Хуніяр». У дарослым футболе дэбютаваў у 2008 годзе выступамі за каманду клуба «Эмелек», у якой правёў пяць сезонаў. У 2014 годзе перайшоў у мексіканскі клуб «Пачука». 29 ліпеня 2014 года, пасля ўдалых выступаў на чэмпіянаце свету, англійскі «Вест Хэм Юнайтэд» выкупіў правы на іграка за 12 млн фунтаў, заключыўшы кантракт з футбалістам на 5 год[4]. Дэбютаваў за «Вест Хэм» 16 жніўня 2014 года ў матчы супраць «Тотэнхэм Хотспур» (0:1), выйшаўшы на замену Карлтану Коўлу на 81-й хвіліне.

Валенсія першапачаткова пачаў сваю кар’еру ў якасці вінгера, але пасля гуляў нападніка зборнай пасля смерці Крысціяна Бенітэса. 13 ліпеня 2017 года перайшоў у склад мексіканскага клуба «Тыгрэс УАНЛ», сума ўгоды засталася навызначанай[5].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Эмелек»:

«Тыгрэс УАНЛ»:

«Фенербахчэ»:

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Enner Valencia // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Enner Valencia // FBref.com
  3. FIFA World Cup 2022 Sticker Album — 80 с. — ISBN 978-65-5516-143-4
  4. West Ham sign Ecuador striker Enner Valencia in £12m deal. BBC Sport
  5. «Enner Valencia: West Ham forward joins Mexican side Tigres». BBC Sport.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]