ФК Фенербахчэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фенербахчэ
Лагатып
Поўная назва Fenerbahçe Spor Kulübü
Мянушкі жоўтыя канаркі
Заснаваны 3 мая 1907
Горад Стамбул, Турцыя
Стадыён Шукру Сараджаглу
Умяшчальнасць: 50 530
Прэзідэнт Йылдырым Алі Коч[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Суперліга
2020/21 3 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Фенербахчэ» (турэцк.: Fenerbahçe Spor Kulübü) — турэцкі футбольны клуб з горада Стамбул. Акрамя футбольнага клуба ў спартыўнае аб’яднанне «Фенербахчэ» ўваходзяць валейбольны і баскетбольны клубы, секцыі лёгкай атлетыкі, боксу, веславання і паруснага спорту.

Клуб быў заснаваны мясцовымі жыхарамі ў 1907 годзе. На цяперашні момант «Фенербачхэ» з’яўляецца адным з самых паспяховых і папулярных клубаў Турцыі. Паводле традыцыйных колераў клуб мае мянушку «жоўтыя канаркі» (турэцк.: Sarı Kanaryalar), свае хатнія матчы каманда праводзіць на стадыёне Шукру Сараджаглу, які размяшчаецца ў азіяцкай частцы Стамбула.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

«Фенербахчэ» быў заснаваны ў 1907 годзе ў раёне Кадыкёй у Стамбуле мясцовымі жахарамі, як беем Зія Сангюленам, Аятулой Беем і Энверам Нечыпам Аканерам. Гэтае спартыўнае таварыства быў створана таемна, каб не патрапіць у непрыемнасці за строгіх законаў Асманскай імперыі. Паводле правілаў султана Абдул-Хаміда II, турэцкай моладзі было забаронена ствараць клубы і гуляць у англійскую гульню футбол. Зія Сангюлен быў абраны першым прэзідэнтам клубу, Аятула Бей стаў першым генеральным сакратаром клубу, а Энвер Нечып Аканер быў прызначаны на пасаду капітана клубу[1]. Маяк, які размяшчаўся ла мыса Фенербахчэ аказаў вялікі ўплыў на дызайн першапачатковай эмблемы клубу, які насіў жоўты і белы колеры нарцысаў, якая раслі вакол маяка. Такім чынам першая форма ўтрымлівала колеры гэтай расліны, гэта значыць жоўта-белыя палосы[1]. У далейшым у 1910 годзе лагатып клуба быў перапрацаваны Зія Сангюленам, які змяніў колеры на жоўты і цёмна-сіні, якія і на сённяшні момант можна пабачыць на выяве эмблемы клубу.

Дзейнасць таварыства «Фенербахчэ» знаходзілася на нелегальным становішчы да рэформы 1908 года, калі, паводле новага закону, усе футбольныя клубы былі афіцыйна зарэгістраваны на законных падставах[1]. «Фенербахчэ» ўступіў у лігу Стамбула ў 1909 годзе, заняўшы пятае месца ў першы год спаборніцтваў.

«Фенербахчэ» гуляў супраць супрацоўнікаў Каралеўскага ваенна-марскога флоту, які акупаваў Стамбул падчас Турэцкай вайны за незалежнасць. Некаторыя брытанскія салдаты фарміравалі свае футбольныя каманды ў Турцыі, якія мелі асаблівыя назовы, як «Эсекс Энжынірз» (англ.: Essex Engineers), «Айрыш Гўардс» (англ.: Irish Guards), «Грэнадэрз» (англ.: Grenadiers) і «Артылеры» (англ.: Artillery). Гэтыя каманды гулялі адзін супраць аднаго і супраць мясцовых футбольных клубаў Стамбула. Фенербахчэ атрымліваў перамогі ў шмат з якіх гэтых матчаў[2].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіён Турцыі (19):

  • 1959, 1961, 1964, 1965, 1968, 1970, 1974, 1975, 1978, 1983,
  • 1985, 1989, 1996, 2001, 2004, 2005, 2007, 2011, 2014

Уладальнік Кубка Турцыі (6):

  • 1968, 1974, 1979, 1983, 2012, 2013

Уладальнік Суперкубка Турцыі (9):

  • 1968, 1973, 1975, 1984, 1985, 1990, 2007, 2009, 2014

Уладальнік Балканскага кубка:

  • 1967

Уладальнік Кубка Атацюрка (2):

  • 1964, 1998

Уладальнік Кубка Прэзідэнта Турцыі (6):

  • 1968, 1973, 1975, 1984, 1985, 1990

Чэмпіён Стамбула (16):

  • 1912, 1914, 1915, 1921, 1923, 1930, 1933, 1935, 1936, 1937,
  • 1944, 1947, 1948, 1953, 1957, 1959

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на верасень 2021 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Турцыя Бр Алтай Байындыр 1998
2 Марока ПА Набіль Дзірар 1986
3 Рэспубліка Карэя Аб Кім Мін Джэ 1996
4 Турцыя Аб Сердар Азіз 1990
5 Аргенціна ПА Хасэ Эрнеста Соса 1985
6 Германія ПА Макс Маер 1995
8 Турцыя ПА Мерт Хакан Яндаш 1994
9 Уругвай Нап Дыега Росі 1998
10 Германія ПА Месут Озіль Капітан каманды 1988
11 Германія Нап Мергім Берыша 1998
13 Эквадор Нап Энер Валенсія 1989
14 Грэцыя ПА Дымітрыс Пелкас 1993
16 Нідэрланды ПА Ферды Кадыаглу 1999
17 Турцыя ПА Ірфан Кахведжы 1995
19 Германія Нап Сердар Дурсун 1991
Пазіцыя Імя Год нараджэння
20 Бразілія ПА Луіс Густаву 1987
21 Нігерыя ПА Брайт Асаі-Самуэл 1997
23 Турцыя ПА Мухамед Гюмюшкая 2001
26 Славенія ПА Міха Зайц 1994
27 Партугалія ПА Мігел Крэшпу 1996
29 Германія Нап Сінан Гюмюш 1994
30 Турцыя Аб Назім Сангарэ 1994
32 Дэмакратычная Рэспубліка Конга Аб Марсель Тысеран 1993
33 Турцыя Аб Чагтай Курукалып 2002
35 Турцыя Бр Берке Озер 2000
37 Чэхія Аб Філіп Новак 1990
41 Венгрыя Аб Аціла Салаі 1998
77 Турцыя ПА Бурак Кападжак 1999
80 Турцыя ПА Фаціх Ігіт Шанлыцюрк 2003
Турцыя Аб Мурат Саглам 1998

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]