Энцыклапедыя прыроды Беларусі
Выгляд
| Энцыклапедыя прыроды Беларусі | |
|---|---|
| | |
| Жанр | энцыклапедыя |
| Мова арыгінала | беларуская |
| Арыгінал выдадзены | 1983—86 |
| Выдавец | Беларуская энцыклапедыя |
| Выдавецтва | Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі |
| Выпуск | 1983 і 1986 |
| Месца публікацыі | Мінск |
| Носьбіт | кніга |
Энцыклапедыя прыроды Беларусі — пяцітомная энцыклапедыя, першы ў гісторыі беларускага народа шматтомны галіновы даведнік. Энцыклапедыя выдадзена ў 1983—1986 гг. на беларускай мове. Уключае больш за 15 тысяч артыкулаў пра флору і фаўну, рэкі і азёры, вадасховішчы, ахову прыроды і прыродакарыстанне, фізіка-геаграфічныя аб’екты і прыроду асобных рэгіёнаў Беларусі, радовішчы, карысныя выкапні, геалагічную будову і тэктанічныя структуры, клімат, метэаралагічныя, астранамічныя з’явы, навуковыя даследаванні і прыродазнаўчыя ўстановы на Беларусі, даследчыкаў прыроды і краязнаўцаў.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Выданне ў 1984 годзе адзначана сярэбраным медалём Праграмы ААН па навакольным асяроддзі (ЮНЕП).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі. — Мн., 2005, «Беларуская Энцыклапедыя», С.217 — ISBN 985-11-0326-8