Эпіляцыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ногі жанчыны пасля эпіляцыі

Эпіляцыя — штучнае выдаленне валасоў (ад фр. Epiler — выдаляць валасы) пасродкам разбурэння валасяных цыбулін з дапамогай вышморгвання, прымянення спецыяльных пластыраў, апраменьвання і іншых тэхналогій. Ад дэпіляцыі адрозніваецца тым, што ўплывае на глыбінныя працэсы развіцця і росту валасоў, што дазваляе пазбавіцца ад апошніх на працяглы перыяд. У сучаснай касметалогіі ўжываюць некалькі метадаў эпіляцыі: электраэпіляцыя, лазерная эпіляцыя, фотаэпіляцыя, ЭЛОС эпіляцыя (Elos тэхналогія). Выдаленне валасоў з дапамогай брытваў і крэмаў адносіцца да дэпіляцыі, бо цыбуліна воласа не закранаецца.

У некаторых культурах (у асноўным заходніх) распаўсюджана перакананне, што валасатыя жаночыя ногі з’яўляюцца непрыгожымі. Каб ліквідаваць гэты недахоп, валасы абескаляроўваюць, выдаляюць пры дапамозе воску, выскубаюць, згольваюць, раствараюць з дапамогай спецыяльных крэмаў і жэле.

Прычыны[правіць | правіць зыходнік]

  • Праца ці стыль жыцця звязаны з публічнымі выступамі, агаленнем цела, што патрабуе сачыць за прыгажосцю і гладкасцю скуры. Гэта могуць быць спевакі, спартсмены, танцоры. 
  • Залішні рост валасоў на целе, абумоўлены генетычна або звязаны з асаблівасцямі гарманальнага фону. Акрамя эстэтычнага дыскамфорту, пры падвышаным валасяным покрыве мацней выяўляецца потлівасць. Мужчынаў турбуе сверб, раздражненне скуры і з’яўленне ўчасткаў запалення. 
  • Адчувальная скура, якая востра рэагуе на галенне: нават выкарыстанне прыбораў для галення і касметыкі для адчувальнай скуры не пазбаўляе ад пачырванення, раздражнення, урастання валасоў, гнайнічковых захворванняў.