Эрленд Лу

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эрленд Лу
Erlend Loe (cropped).jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

24 мая 1969(1969-05-24)[1] (48 гадоў)

Месца нараджэння:

Тронхейм, Сёр-Трондэлаг, Рэгіён Трондэлаг, Нарвегія

Грамадзянства:

Flag of Norway.svg Нарвегія

Альма-матар:

National Film School of Denmark[d]
Norwegian National Academy of Fine Arts[d]

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

пісьменнік, дзіцячы пісьменнік, сцэнарыст

Мова твораў:

нарвежская мова[2]

Узнагароды:
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Эрленд Лу (нарв.: Erlend Loe, 24 мая 1969, Тронхейм) — нарвежскі пісьменнік і сцэнарыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля альтэрнатыўнай цывільнай службы ў тэатры, Эрленд Лу вывучаў літаратуру, кіназнаўства і этналогію ў Осла. Пазней ён акрамя гэтага наведваў дацкую Акадэмію Кіно (дацк. Danmarks Film Akademi) у Капенгагене і Акадэмію Мастацтва ў Тронхейме (нарв. Kunstakademiet i Trondheim).

Сёння ён жыве ў Осла і працуе пісьменнікам, кінасцэнарыстам і перакладчыкам.

Дэбютным раманам Эрленда Лу, які прынес яму вядомасць, быў «Tatt av Kvinnen» (1993), у якім Лу апісаў непадзеленым каханне маладога нарвежца. Годам пазней была апублікавана кніга для дзяцей «Fisken» (гісторыі пра кіроўцу грузавіка Курта).

Аўтарскі стыль Лу пазнавальны і часта характарызуецца як знарочыста наіўны. Галоўныя героі яго раманаў звычайна хочуць занадта шмат чаго ад штодзённасці. Эрленд Лу часта выкарыстоўвае іронію, гратэскныя перабольшання і гумар. Знакамітая кніга Эрленда Лу «Naiv. Super» перакладзеная ўжо больш чым на 20 моў.

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120009404 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 http://data.bnf.fr/ark:/12148/cb124308886 Праверана 10 кастрычніка 2015.