Эрэсунскі мост

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эрэсунскі мост
Эрэсунскі мост

Каардынаты: 55°34′31″ пн. ш. 12°49′37″ у. д.HGЯO

Афіцыйная назва

дацк.: Øresundsbroen, шведск.: Öresundsbron

Вобласць ужывання

4 палосы E20
Падвойная лінія Эрэсунскай чыгункі

Перасякае

Эрэсунскі праліў

Месца размяшчэння

Tårnby Municipality[d] і Malmö Municipality[d]

Канструкцыя
Тып канструкцыі

Вантавы мост, тунэль

Матэрыял

Сталь

Асноўны пралёт

490 м

Агульная даўжыня

7845 м

Шырыня моста

23,5 м

Вышыня канструкцыі

57 м

Максімальная нагрузка

13 602 т

Эксплуатацыя
Адкрыццё

1 ліпеня 2000

Commons-logo.svg Эрэсунскі мост на Вікісховішчы

Эрэсунскі мост (дацк.: Øresundsbroen, шведск.: Öresundsbron) — сумешчаны мост-тунэль, які ўключае 2-пуцявую чыгунку і 4-палосную аўтамагістраль праз праліў Эрэсун. Гэта самая доўгая сумешчаная дарога і чыгуначны мост у Еўропе, якія злучаюць сталіцу Даніі Капенгаген і шведскі горад Мальмё. Мост і тунэль з'яўляюцца часткай міжнароднага еўрапейскага аўтамабільнага маршруту E20, а таксама Эрэсунскай чыгуначнай лініі. Будаўніцтва бесперапыннай лініі Вялікага Бельта (The Great Belt Fixed Link) і Эрэсунскага моста дазволіла звязаць кантынентальную Еўропу са Швецыяй і ўсёй Скандынавіяй. Мост быў спраектаваны дацкай архітэктурнай фірмай Дысінг + Вейтлінг (Dissing + Weitling).

Эрэсунскі мост, здымак са спадарожніка.
Від з боку Капенгагена. Злева — востраў Сальтхольм, справа — штучны востраў Пеберхольм. На гарызонце бачны Мальмё.

Эрэсунскі мост перасякае мяжу паміж Даніяй і Швецыяй, але дзякуючы Шэнгенскаму пагадненню там няма пашпартнага кантролю. Праводзяцца звычайныя мытныя праверкі ля стэндаў (шапікаў) аплаты праезду па мосце для тых, хто заязджае ў Швецыю, але не для тых, хто заязджае ў Данію.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]