Эрэсун

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Праліў Эрэсун)
Перайсці да: рух, знайсці


Эрэсун і Эрэсунскі мост
Мост праз Эрэсун

Э́рэсун (дацк.: Øresund, шведск.: Öresund), таксама Зунд (ням.: Sund) — праліў паміж востравам Зеландыя (Данія) і Скандынаўскім паўвостравам (Швецыя). Разам з іншымі Дацкімі пралівамі злучае Балтыйскае і Паўночнае мора.

У Эрэсуна размешчаны два буйных горада — Капенгаген і Мальмё, звязаныя адзін з адным Эрэсунскім мастом, які складаецца з уласна маста і тунэля.

Праліў ўзнік каля 8000 гадоў таму, калі вызваленая ад цяжару льдоў ледніковага перыяду Скандынаўская пліта пачала нахіляцца, падняўшыся на поўначы і апусціўшыся на поўдні; воды Паўночнага мора размылі перашыек у раёне цяперашняга Эрэсуна і затапілі шырокія нізінныя тэрыторыі, утварыўшы Балтыйскае мора.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]