Эстэбан Гранера
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Эстэбан Фелікс Гранера Маліна | ||||||||||||||||||||||||||||||
Мянушка | El Pirata (Пірат), GranHero (Вялікі Герой) | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
2 ліпеня 1987[1][2][…] (37 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Іспанія | ||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 77 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эстэбан Фелікс Гранера Маліна (ісп.: Esteban Félix Granero Molina; нар. 2 ліпеня 1987, Пасуэла-дэ-Аларкон, Іспанія) — іспанскі футбаліст, паўабаронца. Вядомы ў Іспані як «пірат» (ісп.: El Pirata), Гранера гуляў як цэнтральнага паўабаронцу, гэтак і крэатыўнага паўабаронцу-распасоўшчыка, а пры патрэбе выступаў і на правым флангу паўабароны. Асноўным яго амплуа лічыцца пазіцыя плэймэйкера. Мянушка жа «пірат» замацавалася за ім наступным чынам. Як прызнаецца сам Эстэбан, ён не ведаў, як святкаваць свае забітыя мячы, і не прыдумаў нічога арыгінальнага, як пачаць зачыняць адно вока далонню. Журналісты тут жа прыдумалі яму мянушку, гледзячы на гэты жэст, а таксама на яго ўскудлачаныя валасы і пацешную бараду.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Эстэбан Гранера прыйшоў у футбольную школу «Рэала» ва ўзросце 8 гадоў і амаль адразу пачаў дэманстраваць там свой талент. Яму даверылі пазіцыю нападніка. У адзін з сезонаў Гранера забіў 83 галы ў чэмпіянаце да 10 гадоў. Як ён сказаў у адным са сваіх інтэрв’ю: «… проста сакрэт у тым, што я тады быў вышэй за ўсіх астатніх. Я біў мацней за іншых і быў мацней за ўсіх. Потым я вырас, цела сфарміравалася і ўсё збалансавалася, і мяне адсунулі ў цэнтр поля».
Гранера гуляў за другую і трэцюю каманды «Рэала».
«Хетафэ»
[правіць | правіць зыходнік]31 жніўня 2007 года, у апошні дзень трансфернага акна, Гранера разам са сваім напарнікам па «Рэалу» Рубенам дэ ла Рэдам перайшоў у склад «Хетафэ». Дэбютаваў за «Хетафэ» 16 верасня 2007 года, у матчы 3-га тура чэмпіянату Іспаніі супраць «Эспаньёла». Але яго дэбют быў некалькі сапсаваны. «Хетафэ» атрымаў паражэнне, а ён сам атрымаў чырвоную картку[3].
«Рэал Мадрыд»
[правіць | правіць зыходнік]21 ліпеня 2009 года «Рэал Мадрыд» ажыццявіў выкуп іграка, як паведамляецца, за € 4 млн[4]. Яго першы афіцыйны матч у складзе новага клуба адбыўся 12 верасня 2009 года ў матчы супраць «Эспаньёла», дзе сталічныя ігракі перамаглі з лікам 3:0[5].
«Куінз Парк Рэйнджэрс» і «Рэал Сасьедад»
[правіць | правіць зыходнік]У жніўні 2012 года перайшоў у англійскі «Куінз Парк Рэйнджэрс» за 9 млн фунтаў. Па выніках сезона 2012/13 «Куінз Парк Рэйнджэрс» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, і ў жніўні 2013 года Гранера быў аддадзены ў арэнду ў «Рэал Сасьедад». Аднак, ужо ў верасні атрымаў траўму, з-за якой прапусціў большую частку сезона 2013/14. Тым не менш, у ліпені 2014 года быў выкуплены іспанскім клубам і замацаваўся ў аснове.
Апошнія гады
[правіць | правіць зыходнік]У ліпені 2017 года, разарваўшы пагадненне з «Рэал Сасьедадам», падпісаў трохгадовы кантракт з «Эспаньёлам»[6].
У студзені 2020 года, датэрмінова пакінуўшы «Эспаньёл», далучыўся да клуба «Марбелья» з трэцяга іспанскага дывізіёна[7]. У ліпені 2021 года абвясціў пра завяршэнне кар’еры.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Рэал» Мадрыд
- Чэмпіён Іспаніі: 2012
- Уладальнік Кубка Іспаніі: 2011
- Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2012
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Esteban Granero // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ GRANERO esteban molina // Argentine Soccer Database
- ↑ Эспаньёл — Хетафэ Архівавана 10 чэрвеня 2008.. www.championat.ru
- ↑ «Granero returns to Real». Sky Sports.
- ↑ «Madrid maintain perfect start» Архівавана 2 лістапада 2012.. ESPN Soccernet
- ↑ «Реал Сосьедад» расторг контракт с Гранеро, игрок перешел в «Эспаньол». by.tribuna.com
- ↑ Гранеро покинул «Эспаньол» и перешел в «Марбелью» из третьей лиги. by.tribuna.com
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эстэбан Гранера
- Нарадзіліся 2 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Нарадзіліся ў аўтаномнай супольнасці Мадрыд
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Іспаніі
- Ігракі ФК Рэал Мадрыд C
- Ігракі ФК Рэал Мадрыд Кастылья
- Ігракі ФК Хетафэ
- Ігракі ФК Рэал Мадрыд
- Ігракі ФК Куінз Парк Рэйнджэрс
- Ігракі ФК Рэал Сасьедад
- Ігракі ФК Эспаньёл
- Ігракі ФК Марбелья