ФК Куінз Парк Рэйнджэрс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Куінз Парк Рэйнджэрс
Поўная назва Queens Park Rangers Football Club
Мянушкі Абручы
Заснаваны 1882
Горад Лондан, Англія
Стадыён Лофтус Роўд
Умяшчальнасць: 18 360
Уладальнік Tune Group[d] і Тоні Фернандэс[d]
Прэзідэнт Амір Бхатыя[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Чэмпіёншып
2018/19 19 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Куінз Парк Рэйнджэрс» (англ.: Queens Park Rangers) — англійскі футбольны клуб, які базуецца ў заходняй частцы Лондана. «Куінз Парк Рэйнджэрс» таксама шырока вядомы па скарочанай назве КПР. Іх таксама называюць «Рэйнджэрс» і «Гупс» (англ.: hoops — «абручы», з-за папярочных бела-блакітных палосаў іх асноўнай традыцыйнай формы). На працягу многіх гадоў клуб гуляў хатнія матчы на розных стадыёнах, перш чым атрымаў у сваё карыстанне «Лофтус Роўд» у 1917 годзе. У сезонах 1931/32 і пазней у 1962/63 каманда таксама гуляла на стадыёне «Уайт Сіці», каб прыцягнуць большую колькасць заўзятараў[1]. Дзякуючы сваёй блізкасці да іншых клубаў на захадзе Лондана, КПР падтрымліваюць даўнюю канкурэнцыю з некалькімі іншымі клубамі ў гэтым раёне. Найбольш прыкметнымі з іх з’яўляюцца «Чэлсі», «Фулхэм» і «Брэнтфард», з якімі яны маюць супрацьстаянне вядомае як Дэрбі заходняга Лондана. Клуб і яго заўзятары падтрымліваюць даўняе суперніцтва з клубам «Уотфард», нягледзячы на тое, што ў апошні час яно стала менш прыкметным.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Канец XIX стагоддзя[правіць | правіць зыходнік]

Футбольны клуб быў утвораны ў 1882 годзе, калі каманда, вядомая як «Сент-Джудз» была аб’яднаная з «Крайстчэрч Рэйнджэрс». Новы клуб атрымаў назву «Куінз Парк Рэйнджэрс» альбо больш вядомую ў скарачэнні КПР, паколькі большасць ігракоў жылі ў Куінз-Парку на паўночным захадзе Лондана. У 1889 годзе КПР стаў прафесійным клубам.

Першая палова XX стагоддзя[правіць | правіць зыходнік]

З 1920 года каманда пачала выступаць у Трэцім дывізіёне і толькі ў сезоне 1947/48 КПР, пад кіраўніцтвам Дэйва Меньёлы, нарэшце перамог турнір і атрымаў падвышэнне ў класе. Наступныя чатыры сезоны клуб правёў у Другім дывізіёне, адкуль вылецеў па выніках сезона 1951/52. Прыкладна ў гэты час у каманду, з «Лідс Юнайтэд», перайшоў Тоні Інгем, пасля ўсталяваўшы рэкорд клубу, згуляўшы за яго 519 матчаў.

Другая палова XX стагоддзя[правіць | правіць зыходнік]

Перад пачаткам сезона 1959/60 у клуб на пасаду старэйшага трэнера прыйшоў Алек Сток. Сток і Джым Грэгары, які пасля стаў старшынёй КПР, у сярэдзіне 1960-х цалкам перабудавалі працу клубу, а таксама стадыён і яго наваколлі[2].

У сезоне 1966/67 КПР выйграў чэмпіянат у трэцім дывізіёне. У тым жа сезоне КПР стаў першым у гісторыі клубам, з трэцяга дывізіёна, якія здолеў узяць Кубак Футбольнай лігі, абыграўшы 4 сакавіка 1967 года «Вест Бромвіч Альбіён» з лікам 3:2. Праз 40 гадоў гэты трафей па-ранейшаму застаецца найвышэйшым дасягненнем у гісторыі клубу. Матч гэты ўвайшоў у гісторыю таксама і тым, што гэта быў першы фінал Кубка Футбольнай лігі, які быў згуляны на легендарным стадыёне «Уэмблі». У 1968 годзе КПР упершыню ў сваёй гісторыі выйшаў у Першы дывізіён, але толькі на год: наступныя чатыры сезоны клуб зноў праводзіў у другім. У пачатку сезона 1969/70 у каманду, з «Тотэнхэма Хотспура» перайшоў Тэры Венейблс. У той жа час сышоў, у «Манчэстэр Сіці», ранейшы лідар клубу Родні Марш, але неўзабаве ў клуб былі запрошаны новыя зоркі, як Філ Паркс, Дон Гівенс, Дэйв Томас і Стэнлі Боўлс. Побач з імі ў поўную сілу зайгралі і дамарослыя ігракі, як Дэйв Клемент, Ен Гілард, Мік Ліч і Джэры Фрэнсіс.

У 1974 годзе ў клуб прыйшоў новы менеджар Дэйв Секстан. Пад яго кіраўніцтвам клуб у сезоне 1975/76 заняў у Першым дывізіёне 2 месца, да чэмпіёнства не дабраўшы толькі адзін пункт. Пяць ігракоў гэтай зорнай каманды гулялі ў зборнай Англіі, а практычна ўсе астатнія ўключаліся ў зборныя Ірландыі, Паўночнай Ірландыі, Шатландыі, Уэльса. У канцы 1970-х гадоў КПР дэбютаваў у Кубку УЕФА, дайшоўшы да чвэрцьфіналу і прайграўшы грэчаскаму клубу AEK па пенальці. Пасля сыходу Секстана ў 1977 годзе клуб зайграў горш і ў 1979 годзе вярнуўся ў Другі дывізіён.

Тытулы[правіць | правіць зыходнік]

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на люты 2019 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Сцяг Англіі Бр Мэт Інграм 1993
2 Сцяг Англіі Аб Дарнел Фарланг 1995
3 Сцяг Англіі Аб Джэйк Бідуэл 1993
4 Сцяг Англіі Аб Грант Хол 1991
5 Сцяг ЗША Аб Джэф Кэмеран 1985
7 Сцяг Англіі ПА Люк Фрыман 1992
8 Сцяг Англіі ПА Джордан Кузінз 1994
10 Сцяг Англіі ПА Эберэчы Эзэ 1998
11 Сцяг Англіі ПА Джош Скоўэн 1993
13 Сцяг Англіі Бр Джо Ламлі 1995
14 Сцяг Ірландыі ПА Раян Мэнінг 1996
16 Сцяг Ізраіля Нап Томер Хемед 1987
Пазіцыя Імя Год нараджэння
17 Сцяг Англіі Нап Мэт Сміт 1989
20 Сцяг Нігерыі ПА Брайт Асаі-Самуэль 1997
21 Сцяг Аўстраліі ПА Масіма Луонга 1992
22 Сцяг Іспаніі Аб Анхель Ранхель 1982
23 Сцяг Польшчы ПА Павел Ушолак 1992
24 Сцяг Англіі Аб Осман Какай 1997
27 Сцяг Ірландыі ПА Аламіды Шадыпа 1997
28 Сцяг Фінляндыі ПА Ніка Хямяляйнен 1997
32 Сцяг Бермудскіх астравоў Нап Ніхка Уэлс 1990
33 Сцяг Уэльса Аб Джаэл Лінч 1987
37 Сцяг Германіі Аб Тоні Ляйстэр Капітан каманды 1990
44 Сцяг Англіі ПА Файсал Бітач 2000

Вядомыя ігракі[правіць | правіць зыходнік]

У 2008 годзе сярод заўзятараў было праведзена галасаванне на найлепшых адзінаццаць ігракоў клуба за ўсю гісторыю існавання каманды. У спіс увайшлі:

Зноскі

  1. Simon Inglis: «Football Grounds of Britain», стар. 305-6. ISBN 0-00-218426-5
  2. Alec Stock Obituary. QueensParkRangersFC.com

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]