Эстэр Пак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эстэр Пак
Дата нараджэння 16 сакавіка 1877(1877-03-16), 16 сакавіка 1876(1876-03-16) ці 1879
Месца нараджэння
Дата смерці 13 красавіка 1910(1910-04-13)
Род дзейнасці урач
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эстэр Пак (кар. 에스더 박, Esther Park; імя пры нараджэнні Кім Чомдон) — першая карэянка, якая стала лекарам заходняй медыцыны; надавала шмат сіл дабрачыннасці. Пак скончыла школу Іхва  (руск.), а затым атрымала ступень доктара медыцыны ў ЗША. Вярнуўшыся ў Карэю, яна навучыла мноства жанчын медыцыне і вылечыла велізарную колькасць пацыентак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кім Чомдон нарадзілася 16 сакавіка 1877 года[1] (па іншых дадзеных — 16 сакавіка 1876[2] або ў 1879 годзе) у сеульскім раёне Чунгу[en], яна была трэцяй у сям’і з чатырох дачок[3]. Бацька Кім некаторы час працаваў з амерыканскімі місіянерамі, яго начальнікам быў Генры Апенцэлер[en]; гэта паўплывала на яго і ў 1886 годзе ён адправіў дачку вучыцца ў школу Іхва  (руск.)[3]. Кім была адной з першых студэнтак гэтай навучальнай установы, аднак бацькі дазволілі ёй вучыцца, паставіўшы дзве ўмовы: ёй было забаронена ехаць у ЗША і пакідаць школу да шлюбу[4][2]. Кім добра вучылася, асабліва добра ёй давалася англійская мова, і калі школу наведала амерыканская місіянерка Разета Шэрвуд-Хол[en], Кім папрасілі папрацаваць для яе перакладчыцай[3]. Убачыўшы, як Шэрвуд-Хол аперуе дзяўчынку з заячай губой  (руск.), якая лічылася ў Карэі таго часу невылечнай хваробай, Кім стала марыць аб медыцынскай кар’еры[3]. Акрамя таго, Шэрвуд-Хол пераканала Кім, што карэянкі вельмі пакутуюць ад канфуцыянскіх забаронаў  (руск.), якія не дазваляюць як след іх лячыць: строгі падзел палоў у грамадстве не дапускаў агляду жанчыны мужчынам[3][5]. Шэрвуд-Хол сама вучыла сваю перакладчыцу псіхалогіі і асновам догляду пацыентаў[2].

Шэрвуд-Хол пазнаёміла Кім з Пак Юсанам (кар. 박유산), які працаваў з яе мужам, і 24 мая 1893 года Кім Чомдон спалучылася з ім шлюбам на першай у Карэі заходняй вясельнай цырымоніі[3][2]. Пасля вяселля яна ўзяла імя Эстэр Пак, дадаўшы да імя, пад якім была ахрышчаная, прозвішча мужа[1][3]. У 1894 годзе Шэрвуд-Хол вярнулася ў Нью-Ёрк, узяўшы з сабой Эстэр і Юсана[3].

Эстэр Пак скончыла гадавую школу ў Нью-Ёрку, дзе вывучала лацінскую мову, фізіку і матэматыку, а затым паступіла ў Балтымарскі жаночы Медыцынскі каледж (англ.: Women’s Medical College of Baltimore)[1][5]. У 1900 годзе Пак выдатна здала ўсе экзамены і стала доктарам[5]. Яе муж падтрымліваў імкненне Пак зрабіць медыцыну сваёй прафесіяй, аднак ён памёр у Нью-Ёрку ад туберкулёзу, не дажыўшы паўгода да яе выпускнога[3]. У ЗША ён працаваў на ферме, зарабляючы жонцы на адукацыю[5].

Пасля атрымання ступені Пак вярнулася ў Карэю і ўладкавалася ў першую ў краіне жаночую бальніцу " « Погу-еёгван» (кар. 보구여관, 保救女館), якая знаходзілася ў Сеуле каля брамы Тондэмун  (руск.)[1][3]. За 10 месяцаў працы там доктар Пак дапамагла больш чым 3000 пацыенткам, пасля чаго ў 1901 годзе пераехала ў Пхеньян, дзе Шэрвуд-Хол у 1894 годзе адкрыла новую бальніцу[3][5]. Пак шмат падарожнічала па Карэі, у тым ліку падчас эпідэміі халеры, дапамагаючы хворым бясплатна[3][5][4]. Акрамя асноўнай працы яна таксама вяла асветніцкую і выкладчыцкую дзейнасць, навучыўшы першае пакаленне карэйскіх жанчын-лекараў[5]. Пак чытала публічныя лекцыі, у якіх падкрэслівала важнасць санпрасвету і адукацыі для жанчын, а таксама прасоўвала хрысціянства[5].

13 красавіка 1910 года[6] Эстэр Пак памерла ад туберкулёзу ва ўзросце 33 або 34 гадоў[3][7].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

28 красавіка 1909 года ў палацы Кёнхігун  (руск.) прайшла вялікая ўрачыстасць, прысвечаная Эстэр Пак і двум іншым карэянкам, якія сталі першымі ў адукацыі: першай выпускніцы амерыканскага ўніверсітэта са ступенню бакалаўр літаратуры, Ха Ранса[ko], і першай карэянцы-выпускніцы японскага ВНУ, Юн Чанвон (кар. 윤정원, 尹貞媛); яе наведала каля 7800 чалавек[7]. Кароль Коджон  (руск.) уручыў Пак сярэбраны медаль[1].

У 2006 годзе Карэйская акадэмія навук[en] ўвяла Эстэр Пак ў Карэйскую залу славы навукі і тэхнікі[3].

У 2008 годзе Камітэт выпускніц універсітэта Іхва заснаваў медаль імя Эстэр Пак, якой адзначае заслугі жанчын, якія скончылі ўніверсітэт і сталі дактарамі[1].

Зноскі

  1. а б в г д е Jeon.
  2. а б в г Choi 1997.
  3. а б в г д е ё ж з і к л м н KBS.
  4. а б Ли 2005.
  5. а б в г д е ё ж Yi 2008.
  6. Choi 1997, p. 163.
  7. а б Yi 2008, p. 207.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]