Эстэр Рахель Камінская
Эстэр Рахель Камінская | |
---|---|
אסתר רחל קאַמינסקאַ | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | Эстэр Рахель Хальперн |
Дата нараджэння | 10 сакавіка 1870[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 снежня 1925[1][2] (55 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прафесія | акцёрка |
Кар’ера | 1888—1925 |
IMDb | ID 0436704 |
![]() |
Эстэр Рахель Камінская (народжаная Хальперн; ідыш: אסתר רחל קאַמינסקאַ; 10 сакавіка 1870, Поразава — 25 снежня 1925, Варшава) — актрыса тэатра і кіно яўрэйскага паходжання; заснавальніца Яўрэйскага тэатра ў Варшаве. Многімі лічыцца «мацераю яўрэйскага тэатра».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася ў Поразаве ў сям'і Шымана Хальперна — кантара гарадской сінагогі. Дэбютавала ў 1888 г. у трупе Абрагама Іцхака Камінскага, за якога выйшла замуж у 1893[3]. У 1892 выступае на сцэне вядомага варшаўскага тэатра «Эльдарада». У 1893 трупа Камінскага атрымлівае дазвол выступаць у памяшканні расійска-польскага варшаўскага тэатра Альгінскай[4]. Тут Эстэр Рахель выконвае ролі ў меладрамах, камедыях і аперэтах.
У 1906 Абрагам Камінскі засноўвае свой тэатр у Варшаве. У 1908 Камінскія дамагліся аб'яднаць лепшых яўрэйскіх акцёраў Варшавы ў «Літэрарышэ трупэ» («Літаратурная трупа»), якую неўзабаве ўзначаліла Эстэр Рахель[4]. На яе загад у рэпертуар трупы былі ўключаны найноўшыя творы яўрэйскіх аўтараў — Іцхока-Лейбуша Перэца, Якава Гордзіна, Давіда Пінскага і іншых, што заклала падмурак сур'ёзнага яўрэйскага драматычнага рэпертуару.
У 1913 Абрагам Камінскі заснаваў новы тэатр у Варшаве на вуліцы Абознай 1 / 3. Сродкі на яго былі здабыты ў часе турнэ па Злучаных Штатах (1909—1910). У 1910 трупа разам з Эстэр Рахель гастралявала ў Санкт-Пецярбургу, Маскве, Кіеве і многіх іншых гарадах Расійскай імперыі, у 1913 — у Парыжы і Лондане[4]. У кіно пачала здымацца да Першай сусветнай вайны.
У 1925 Эстэр Рахель Камінская памерла. У 1926 варшаўскі штотыднёвік «Дэр момент» апублікаваў яе ўспаміны — «Дэрнер ун блумен» («Церніі і кветкі»)[3]. Пахаваная на яўрэйскіх могілках у Варшаве (участак 39)[5][6].
Эстэр Рахель і Абрагам Камінскія мелі траіх дзяцей: Рэгіну, Іду і Юзафа.
Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Henry Kroszczor : Jewish Cemetery in Warsaw. Warsaw : Polish Scientific Publishers, 1983, p. 16 ISBN 83-01-04304-0.
- Jan Jagielski : Guide to the Jewish cemetery in Warsaw at ul. Okopowa 49/51. Z. 1, Other Central Avenue. Warsaw: Society for Protection of Monuments. Social Committee for the Care of Cemeteries and Monuments of Jewish Culture in Poland, 1996, pp. 58-59. ISBN 83-90-66296-5.
Зноскі
- ↑ а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 жніўня 2015.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France ʾEster-Raḥel Qaminsqi // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ а б КАМИНЬСКИЕ, семья деятелей театра на идиш. (руск.) . eleven.co.il. Праверана 23 кастрычніка 2011.
- ↑ а б в Архіўная копія (руск.) (недаступная спасылка). История евреев Беларуси. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 3 жніўня 2014.
- ↑ Grób Ester Rachel Kamińskiej w bazie danych Cmentarza Żydowskiego przy ul. Okopowej w Warszawie
- ↑ Cmentarze m. st. Warszawy. Cmentarze żydowskie. — Warszawa, 2003. — ISBN 83-916419-3-7.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Эстэр Рахель Камінская на сайце «Internet Movie Database» (англ.)