Перайсці да зместу

Этнаграфічны комплекс «Млын»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паравы млын

Этнаграфічны комплекс «Млын» — цэнтральны аб'ектам гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе»

Паравы млын

Адкрыты для наведвання ў 1990 г. пасля рэстаўрацыі паравога млына. Уяўляе сабой драўляны трохпавярховы будынак, пабудаваны ў 1910 г. на сродкі заможнага гараджаніна.

Хата завозніка

[правіць | правіць зыходнік]
Дом завознікаў

Побач з млынам размешчаны музей «Хата завозніка», на месцы, дзе яна стаяла ў пачатку 20 ст. У памяшканнях узноўлены інтэр'еры пачатку 20 ст. У сенцах знаходзяцца невялікая печ, вуглавая шафа, паліцы з керамічным, медным і латуневым посудам, стол з самаварам, падвесны рукамыйнік. На сценах вісяць бурносы (зімовая вопратка з саматнага сукна), а таксама прыстасаванні конскай вупражы. У белым пакоі знаходзяцца кафляная печ, палаці з сеннікамі, канапа і нямецкі маятнікавы гадзіннік, на покуці — абвіты ручніком абраз, падлога заслана дашчаным мостам, сцены атынкаваны і пабелены.

Свіран

Драўляны свіран ля млына стаіць на каменным падмурку. Яго галоўны фасад уяўляе сабой галерэю з балконам, парэнчы ўпрыгожаны разьбой. Унутры, уздоўж сцен, цягнуцца засекі для збожжа.

Кузня
Кузня

Састаўной часткай гаспадарчага комплексу з'яўляецца музей «Кузня», размешчаны ў будынку, перавезеным з в. Камень Валожынскага раёна (1994). Інтэр'ер складаецца з горана, мяхоў, калоды з аднарогай накавальняй, ручнога тачыльнага і свідравальнага станкоў, шматлікіх інструментаў: малаткоў, абцугоў, разакоў і прабойнікаў. Побач з кузняй загон для коней. Тут жа на зямлі ляжыць жорнападобны камень — гбала, прыстасаваны для набіўкі на драўляныя колы калёс жалезных абручоў.