Заслаўскія курганныя могільнікі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці


Заслаўскія курганныя могільнікі - група археалагічных помнікаў на тэрыторыі і ў ваколіцах Заслаўя Мінскага раёна. Захаваліся рэшткі 8 магільнікаў. Даследаваны 142 курганы (большасць 2-й паловы X – 1-й паловы XI стст.), належаць пераважна крывічам, таксама дрыгавічам, невялікая колькасць іншых усходне-славянскім плямёнам, фіна-ўграм і балтам. Пахавальны абрад – трупапалажэнне на гарызонце, зрэдку падкурганных ямах і насыпе, у 5 курганах – трупаспаленне. Пахавальны інвентар – зброя (коп’і, суліцы, сякеры, булава), упрыгожанні (скроневыя кольцы, шыйныя грыўні, каралі, бранзалеты), рэчы хатняга ўжытку (кераміка, нажы, грабяні і іншае), шашты.