Этнаграфічны музей (Познань)
Выгляд
| Этнаграфічны музей | |
|---|---|
| Лагатып | |
| | |
| Заснаваны | 28 снежня 1911 |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| mnp.art.pl/muzeum/oddzia… | |
Этнаграфічны музей (польск.: Muzeum Etnograficzne) — музей, які знаходзіцца ў Познані, Польшча. Этнаграфічны музей — філіял пазнаньскага Нацыянальнага музея.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Музей размешчаны ў будынку былой масонскай ложы, якая была пабудавана ў пачатку XIX стагоддзя. У музеі экспануюцца матэрыялы, звязаныя з этнаграфічнай культурай Вялікай Польшчы. У музеі дзейнічае пастаянная выстаўка «Народнае мастацтва Вялікай Польшчы», якая экспануе этнаграфічныя матэрыялы ХІХ—ХХ стагоддзяў. У музеі ёсць аддзелы, прысвечаныя азіяцкай, лацінаамерыканскай і афрыканскай этнаграфіі.