Эфалід
Выгляд
Эфалід (стар.-грэч.: Αἰθαλίδης) — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі. Сын Гермеса і Еўпалеміі, дачкі Мірмідона. З Ларысы (паводле Апалонія Родаскага, з Алопа ў Апунцкай Лакрыдзе). Арганаўт[1].
Ім у адной з мінулых жыццяў быў Піфагор, і атрымаў ад Гермеса дар памятаць мінулыя ўвасабленні[2].