Арганаўты
Аргана́ўты (грэч. Ἀργοναύται, ад Αργώ — назва карабля і ναύτης — мараплавец) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі, удзельнікі паходу ў Калхіду (узбярэжжа Чорнага мора) на караблі «Арго». Крыніцы завуць розны лік яго ўдзельнікаў — да шасцідзесяці сямі чалавек.
Карабель быў пабудаваны з дапамогай Афіны, якая ўставіла ў яго корпус кавалачак святога векавога дуба, шолахам лісця які перадае волю богаў.
Правадыр арганаўтаў Ясан, сярод арганаўтаў былі двайняты Дыаскуры — Кастар і Палідзеўк, Геракл, Арфей, Пелей, Мопс (прадракальнік, сын Манто і Апалона), Эўрыт (грэч. Ευρυτος, сын Гермеса і Антыаніры, брат Ехіёна), Гілас (улюбёнец Геракла) і Тэламон, павінны былі вярнуць у Грэцыю залатое руно чарадзейнага барана, вывезенае ў Калхіду.
Перажыўшы мноства прыгод, арганаўты выканалі даручэнне і вярнулі руно ў Грэцыю, пры гэтым завалодаць залатым руном Ясану дапамагла чараўніца Медэя, дачка калхідскага цара, якую Ясан потым узяў у жонкі.
Гістарычную аснову міфа аб арганаўтах складаюць рабаўніцкія набегі грэчаскіх мараплаўцаў на старажытныя дзяржавы чарнаморскага ўзбярэжжа.