Піфагор

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Піфагор
Πυθαγόρας
Kapitolinischer Pythagoras.jpg
Бюст Піфагора ў Капіталійскім музеі ў Рыме
Дата нараджэння

не раней за 586 да н.э. і не пазней за 569 да н.э.

Месца нараджэння

Востраў Самас, Грэцыя

Дата смерці

каля 500 да н.э.

Месца смерці

Метапонт[d], Bernalda[d], правінцыя Матэра[d], Базіліката, Італія

Бацька:

Mnesarchus[d]

Муж:

Theano[d]

Дзеці:

Mnesarchus[d], Myia[d], Damo[d], Telauges[d] і Arignote[d]

Школа/традыцыя:

Піфагарэізм

Кірунак:

Заходняя Філасофія

Перыяд:

Старажытнагрэчаская філасофія

Асноўныя інтарэсы:

філасофія, матэматыка, музычная гармонія, этыка, палітыка

Значныя ідэі:

Музыка сфер, Піфагарэйскі лад, Тэарэма Піфагора

Аказалі ўплыў:

Фалес Мілецкі, Анаксімандр

Зведалі ўплыў:

Філалай, Алкмеон Кратонскі, Парменід, Платон, Еўклід, Эмпедокл, Гіпас, Кеплер

Commons-logo.svg Піфагор на Вікісховішчы

Піфаго́р сын Мнесарха (Πυθαγόρας τοῦ Μνησάρχου, 576, востраў Самас496 да н.э., Метапонт): старажытнагрэчаскі філосаф, заснавальнік піфагарэйства.

Звесткі пра яго жыццё і дзейнасць маюць пераважна легендарны характар. На 5-ы год праўлення Палікрата ён пераехаў у Кратон, дзе заснаваў рэлігійнае брацтва, у якім навучаў пра правілы маральнай чысціні, містыку лікаў, гармонію сфер і адраджэнне пасля смерці. Яго вучэнне і палітычная дзейнасць выклікалі процідзеянне, і ён быў вымушаны, ужо ў сталым узросце, перасяліцца ў Метапонт. Вучэнне Піфагора заставалася папулярным да позняй антычнасці.

Піфагору прыпісваецца доказ тэарэмы аб суадносінах бакоў прамавугольнага трохвугольніка. З яго іменем звязваюць вучэнні пра цотныя і няцотныя, простыя і састаўныя лікі, пра арыфметычныя, геаметрычныя і гарманічныя прапорцыі і сярэднія.

Існуе шмат скульптурных і іншых выяў Піфагора, але ні адна з іх не прызнаецца верагоднай, бо ўсе выявы, прыдатныя для партрэтнага даследавання, былі створаны не раней за сяр. 5 ст. да н.э.. Мяркуецца, што ён быў прыгожы, меў звычку насіць доўгую бараду, а на галаве залатую дыядэму, і апранацца на ўсходні лад[1].

Зноскі

  1. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.) 

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]