Эфы
Jump to navigation
Jump to search
Эфы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() Пясчаная эфа (Echis carinatus) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Echis Merrem, 1820 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Э́фы (Echis) — род ядавітых змей з сямейства гадзюкавых. Распаўсюджаны ў гліністых і пясчаных пустынях і паўпустынях. 5 відаў у пустынях Паўночнай Афрыкі, Паўднёва-Заходняй, Паўднёвай і Сярэдняй Азіі.
Даўжыня да 80 см. Луска па баках тулава з зубчастымі рэбрышкамі, якія пры згортванні змяі ў кольцы выдаюць характэрны шоргатавы гук. На галаве рабрыстая луска з крыжападобным малюнкам. На хвасце знізу рад шчыткоў. Афарбоўка шараватая або бураватая з малюнкам са светлых зігзагападобных палос.
Кормяцца дробнымі пазваночнымі, насякомымі, павукамі. Укус эфы можа быць смяротны для жывёл і чалавека.
Віды[правіць | правіць зыходнік]
- Echis carinatus — Пясчаная эфа
- Echis coloratus
- Echis hughesi
- Echis jogeri
- Echis leucogaster
- Echis megalocephalus
- Echis ocellatus
- Echis omanensis
- Echis pyramidum
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 195. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Эфы (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Змеи // Энцыклапедыя Кругасвет (руск.)