Эўмен II

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эўмен II
Young Commander MAN Napoli Inv5588.jpg
 
Дзейнасць: Кароль
Нараджэнне: 221 да н.э.
Смерць: 159 да н.э.
Дынастыя: Дынастыя Аталідаў
Бацька: Атал I Сатэр
Дзеці: Арыстонік Пергамскі[d] і Атал III

Еўмен II (кіраваў у 197 да н.э. — 159 да н.э.) — цар пергамскі, пры якім Пергамскае царства дасягнула зеніту сваёй магутнасці, а Пергам стаў супернічаць з Александрыяй за статус галоўнага цэнтра эліністычнай культуры.

Сын Атала I, Эўмен працягваў бацькаўскую палітыку саюза з Рымскай рэспублікай супраць сірыйцаў і македанян. Увосень 190 г. разам з рымлянамі разграміў Антыёха III у бітве пад Магнесіяй, пасля чаго авалодаў уладаннямі Селеўкідаў у Малой Азіі і фракійскім Херсанесам. У 176 да н.э. дапамог здабыць царскі трон Антыёху IV Епіфану.

За гэтым Эўмен звярнуў свой позірк на поўнач і пачаткаў баявыя дзеянні з Понтам і Віфініяй, на старане якой выступаў сам Ганібал. Падчас Трэцяй Македонскай вайны падтрымліваў рымлян і для ўмацавання саюза ў 172 г. наведаў Рым. Чуткі пра яго сепаратныя перамовы з Персеем, хоць і малаверагодна, што мелі падставу, атручвалі яго адносіны з рымлянамі ў апошні год жыцця.

У валадаранне Эўмена былі ўзведзены амаль усе грандыёзныя збудаванні пергамскага акропаля, уключаючы знакаміты алтар Зеўса. Пры ім бібліятэка Пергама стала супернічаць з александрыйскай, што вымусіла Пталемеяў забараніць экспарт папірусу з Егіпта. У адказ на гэту меру пергамцы вынайшлі новы матэрыял, які па імі іх горада стаў звацца пергаментам.

Зноскі

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).