Э. Ч. Асонду
Выгляд
| Э. Ч. Асонду | |
|---|---|
| англ.: E. C. Osondu | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | XX стагоддзе |
| Грамадзянства | |
| Месца працы | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменнік, выкладчык |
| Жанр | кароткае апавяданне |
| Узнагароды |
прэмія Кейна[d] (2009) |
Э. Ч. Асонду (англ.: E. C. Osondu) — нігерыйскі пісьменнік, вядомы сваімі кароткімі апавяданнямі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Жывучы ў Нігерыі, працаваў рэкламным капірайтарам.
У 2007 годзе яго апавяданне Jimmy Carter's Eyes выйшла ў фінал афрыканскай прэміі імя Кейна, а ў 2009 за апавяданне «У чаканні» пісьменнік стаў прызёрам гэтай прэміі[1].
У 2008 годзе ён атрымаў стыпендыю ад Сіракузскага ўніверсітэта, а з 2010 году працуе старэйшым выкладчыкам ва ўніверсітэце Провідэнса ў Род-Айлендзе. У 2010 годзе ў Э. Ч. Асонду выйшла першая кніга апавяданняў «Голас Амерыкі» (англ.: Voice of America).
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]Паасобныя творы Э. Ч. Асонду на беларускую пераклала Ю. Цімафеева.