Юдыт Лейстэр
| Юдыт Лейстэр | |
|---|---|
| нідэрл.: Judith Leyster | |
| | |
| Імя пры нараджэнні | нідэрл.: Judith Jans Leyster |
| Род дзейнасці | мастачка, артыстка |
| Дата нараджэння | 1609 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 10 лютага 1660[2][3][…] |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Муж | Ян Мінсэ Маленар |
| Член у | |
| Аўтограф |
![]() |
Юдыт Янс Лейстэр (нідэрл.: Judith Jans Leyster, а таксама Leijster; 28 ліпеня 1609, Харлем — 10 лютага 1660, Хемстэдэ) — нідэрландская мастачка Залатога веку.
Пісала жанравыя творы, партрэты і нацюрморты. Працы Джудыт Янс высока шанаваліся сучаснікамі, але пасля смерці пра Лейстэр амаль забыліся. Да 1893 года ўсе яе творы прыпісваліся Франсу Халсу ці яе мужу Яну Мінсэ Маленару. Толькі ў канцы XIX стагоддзя Лейстэр атрымала прызнанне за свае мастацкія здольнасці.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў сям’і краўца і півавара. У 1633 была прынята ў Гільдыю Святога Лукі — саюз мастакоў Харлема. У 1636 годзе выйшла замуж за мастака Маленара, пераехала ў Амстэрдам. Нарадзіла пяцярых дзяцей. Пераважная частка яе работ адносіцца да 1629—1635 гадоў.
Некаторыя навукоўцы мяркуюць, што Лейстэр зрабіла кар’еру ў жывапісе, каб дапамагчы сваёй сям’і пасля банкруцтва яе бацькі. Яе першая вядомая падпісаная праца датавана 1629 годам. Да 1633 года яна была сяброўкай Гарлемскай гільдыі Святога Лукі.
Зноскі
- ↑ а б Judith Leyster // Encyclopædia Britannica
- ↑ Judith Leyster // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Judith Leyster // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016.
