Перайсці да зместу

Юзаф Ксаверый Гескі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юзаф Ксаверый Гескі
Дата нараджэння каля 1730
Дата смерці каля 1810
Род дзейнасці мастак
Жанр жывапіс, гравюра
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юзаф Ксаверый Гескі (польск.: Józef Ksawery Heski junior ці Hestke, Eske, Estke; каля 1730 — каля 1810) — жывапісец і гравёр.

Сын Ксаверыя Гескага Працаваў у Нясвіжскім замку і Нясвіжскім дамініканскім манастыры[1].

На схіле гадоў мастак стаў манахам-тэрцыярыем дамініканскага ордэна і неадступна знаходзіўся пры касцёле, які сам калісьці ўпрыгожыў жывапісам[1].

Партрэт Станіслава Аўгуста Панятоўскага. 1783

Сярод работ партрэты для фамільнай галерэі князёў Радзівілаў, партрэт польскага караля Станіслава Аўгуста, аўтапартрэт і іншыя. Стварыў шэраг карцін для Сталбцоўскага дамініканскага касцёла («Раздача міласціны св. Антоніем і епіскапам Юльянам» і інш.).

Зноскі

  1. а б Баженова О. Д. Радзивилловский Несвиж. — Мн.: Харвест, 2010. — 416 с. ISBN 978-985-13-9752-1