Ксаверый Дамінік Гескі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Францішак Ксаверый Дамінік Гескі
польск.: Franciszek Xawery Dominik Hesky
Дата нараджэння: каля 1700
Месца нараджэння: ?
Дата смерці: 1764(1764)
Месца смерці:
Род дзейнасці: мастак
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Францішак Ксаверый Дамінік Гескі (польск.: Franciszek Xawery Dominik Hesky, каля 1700 (?) — 4 снежня 1764, г. Нясвіж) — прыдворны жывапісец Радзівілаў, заснавальнік беларускай нацыянальнай школы манументальнага жывапісу[1]. Аўтар карціны «Тайная вячэра» ў алтары Касцёла Божага Цела ў Нясвіжы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Адсутнасць архіўных матэрыялаў не дазваляе даследчыкам даведацца аб паходжанні. У «Слоўніка польскіх мастакоў» гісторык мастацтва Сусана Прушынская зрабіла выснову на падставе асабістай перапіскі Гескага аб яўрэйскім паходжанні майстра, аднак далейшыя даследванні дазволілі ўсумніцца ў правільнасці высновы. Больш рэалістычнай з'яўляецца гіпотэза аб саксонскім паходжанні мастака. Жонка Гескага Іаана была дачкой саксонскага ўрача Андрэя Малера. І калі ўлічыць, што цесць і зяць у адзін і той жа год прыбылі на службу да Радзівілаў, то натуральна выказаць здагадку, што Малер не толькі был земляком, але і паспрыяў прасоўванню Ксаверыя Дамініка[1].

Гескі меў класічную адукацыю і ведаў нямецкую, французскую, польскую і лацінскую мовы. Існуе версія аб магчымым знаходжанні Гескага ў Італіі[1].

Двор княгіні Ганны[правіць | правіць зыходнік]

Ксаверый Дамінік Гескі быў запрошаны Радзівіламі на службу ў 1727 годзе[1].

З 1727 па 1740 мастак працуе ў крузе прыдворных майстроў у замку княгіні Ганны (Бяла-Падляска). У гэты час мастаком былі выкананы роспіс і дэкаратыўнае ўбранне палаца ў Славяцінску і створана вялікая колькасць станковых твораў для розных рэзідэнцый княгіні. З тых часоў захавалася адна падпісная праца Гескага, якая датавана 1733 г. і ўяўляе сабой партрэт Яна XIV Радзівіла з серыі партрэтаў у лаўровым вянку. Астатнія працы вядомыя па інвентарных апісаннях палацаў княгіні. Жанр гэтых твораў досыць разнастайны — нацюрморты, пейзажы, партрэты.

Нясвіжскі перыяд[правіць | правіць зыходнік]

У 1740-я гады пэўны час не меў кантрактаў, а княгіня Ганна ў 1738 годзе на зварот Ксаверыя Гескага аб аплаце 50 бітых талераў за 1733 год адправіла яго да сваіх сыноў. Гэтыя падзеі вымусілі Ксаверыя Дамініка перайці пры падзеле мастацкіх сіл паміж трыма дварамі Радзівілаў, самой Ганны і двух яе сыноў, разам з немнагалікай групай мастакоў і вучняў да нясвіжскага ардыната Міхаіла Казіміра Рыбанькі[1].

Ксаверый Дамінік Гескі меў тытул першага жывапісца — «прэм'ер-маляжа» і каля 36 лёт быў на службе ў князя Радзівіла, кіруючы мастацкімі працамі ва ўладаннях Міхаіла Казіміра[1].

У 17421743 Гескі займаецца разам з Казімірам Ждановічам дэкарыраваннем палаца Эрмітаж (Эрэміторыум) у Альбе.

Скончыўшы 12 сакавіка 1744 года працы ў Гродзенскім палацы Радзівілаў на Рынку, пабудаванага па праекце італьянскага архітэктара Паала Фантана, Гескі вяртаецца ў Нясвіж. У адродзненні ад іншых мастакоў у інвентарах Слуцку і Нясвіжа за Гескім ніякай уласнасці не лічыцца, магчыма, ён жыў у афіцынах Нясвіжскага замка[1].

Нясвіжская і жолкаўская групы мастацкага двара князя Радзівіла часта працавалі сумесна пад кіраўніцтвам Ксаверыя Дамініка Гескага[1].

У 1751 г. Гескі разам з прыдворнымі мастакамі ўпрыгожваў палац Радзівілаў у Брэст-Літоўску.

У 1753 г. мастак выконвае шэсць партрэтаў, а ў 1754 г. — дзевяць карцін. У 1754—1759 гг. Гескі быў прыцягнуты да дэкарыравання бенедыкцінскага кляштара Нясвіжа.

«Тайная вячэра»

Самым значным творам Гескага 1750-х гг. з'яўляецца «Тайная вячэра» з галоўнага алтара Нясвіжскага касцёла Божага Цела. Гэта манументальнае палатно, якое адлюстроўвае Хрыста і апосталаў за круглым сталом. Карціна ўяўляе сабой іконаграфічны тып літургічнай «Тайнай вячэры», якая атрымала распаўсюджванне ў першай палове XVIII ст. Асноўнымі крыніцамі яе выяўленчай схемы паслужылі карціны і гравюры П. П. Рубенса, Н. Пусэна, Ж. Кало, М. Хімскерка і М. Альтамонтэ. Прамым папярэднікам нясвіжскай «Тайнай вячэры» можна лічыць аднайменны твор Луі дэ Сільвестра, створаны ім у 17091710 гг. для капліцы Версальскага палаца французскіх каралёў і паўтораны ў 1752 г., але ў саксонскім Дрэздэне ў каралеўскім каталіцкім храме.

«Саламон і царыца Саўская». Размалёўка скляпення трансепта езуіцкага касцёла Божага цела ў Нясвіжы, 1764

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Жонку Францішка Ксаверыя Гескага звалі Іаана. У шлюбе нарадзіліся чацвёра сыноў, старэйшы — Юзаф Ксаверый таксама стаў мастаком на службе ў Радзівілаў[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 1,8 Баженова О. Д. Радзивилловский Несвиж. — Мн.: Харвест, 2010. — 416 с. ISBN 978-985-13-9752-1

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Баженова О. Д. Радзивилловский Несвиж. Росписи костела Божьего Тела / Ольга Баженова. — Минск: Харвест, 2010. — 416 с.: ил., 16 л. вкл.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 2. — Мінск, 1985.