Перайсці да зместу

Язэп Язэпавіч Сайкоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Юзя Шчупак)
Язэп Язэпавіч Сайкоўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1890
Месца нараджэння
Дата смерці 1936
Месца смерці
Пахаванне
Прафесійная дзейнасць
Мова твораў беларуская

Язэп Язэпавіч Сайкоўскі (псеўданім Юзя Шчупак; 1890, Радашковічы — 1936, там жа) — беларускі паэт, публіцыст, дзяяч прыкладнога мастацтва.

Паходзіў са збяднелай шляхты-аднадворцаў герба Гжымала. Бацька — муляр. Скончыў тры класы царкоўна-парафіяльнага вучылішча ў Радашковічах. Працаваў мулярам. Выконваў мазаічныя работы ў Радашковічах, Івянцы, Заслаўі, Мінску, Красным. Арганізатар і пастаноўшчык аматарскіх беларускіх спектакляў у родным горадзе, сам быў у іх акцёрам («Міхалка» Далецкіх, Купалава «Паўлінка» і інш.). Пахаваны на каталіцкай частцы мясцовых могілак.

Упершыню выступіў у друку з вершам «Весела, смела…» у «Нашай ніве» ў 1908 годзе. Друкаваў вершы ў 1908-12 гадах. Аўтар нататак аб культурных падзеях.

Вершы перакладаў на ўкраінскую мову Мікіта Шапавал, яго сучаснік. Біяграфію даследаваў Генадзь Каханоўскі.

  • Беларускія пісьменнікі: слоўнік. Том 6. 1995. Ст. 415
  • Каханоўскі Г. Артыст і паэт // ЛіМ. 1969. 21 лют.
  • Каханоўскі Г. Адчыніся, таямніца часу. Мн., 1984.