Краснае (Маладзечанскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Краснае
Krasnaye village, Maladzechna district, Belarus.JPG
Вёска Краснае
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
2-я пал. XV ст.
Ранейшыя назвы
Краснае Сяло
Насельніцтва
2 916 чалавек (2011)
Канфесійны склад
каталікі, праваслаўныя, пратэстанты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1773
Паштовы індэкс
222330
Аўтамабільны код
5
Краснае на карце Беларусі ±
Краснае (Маладзечанскі раён) (Беларусь)
Краснае (Маладзечанскі раён)
Краснае (Маладзечанскі раён) (Мінская вобласць)
Краснае (Маладзечанскі раён)

Кра́снае — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. З'яўляецца цэнтрам Красненскага сельсавета.

Месцазнаходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 16 км на паўднёвы ўсход ад Маладзечна. Праз Краснае пралягае рэспубліканская аўтадарога Мінск — Маладзечна — Нарач Р28. Чыгуначная станцыя носіць назву Уша (на лініі Мінск — Маладзечна).

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вёска стаіць на рацэ Уша, прытоку ракі Віліі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Свята-Пакроўская царква

Упершыню Краснае (пад назвай Краснае Сяло) згадваецца ў 2-й палове XV ст. як уладанне вялікіх князёў літоўскіх. У 1486 годзе паселішча атрымала статус мястэчка. Да 1500 года тут быў заснаваны касцёл.

У канцы XV — 1-й пал. XVI стст. Краснае зрабілася цэнтрам павету. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566), мястэчка як цэнтр староства ўвайшло ў склад Менскага павета Менскага ваяводства. Станам на 1765 год тут было 58 двароў, працавалі касцёл і карчма.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Краснае апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Вілейскім павеце. Станам на 1866 г. у мястэчку налічвалася 60 двароў. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 152 двары, царква, 2 школы, народнае вучылішча, пошта, фельчарскі пункт, 22 крамы, 8 корчмаў.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921), Краснае апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Маладзечанскага павета Віленскага ваяводства. Мястэчка выкарыстоўвалася як гарнізонная сядзіба батальёну Корпуса аховы памежжа «Краснае».

У 1939 годзе Краснае ўвайшло ў БССР, дзе ў 1940 годзе атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу. У Другую сусветную вайну з 25 чэрвеня 1941 г. да 4 ліпеня 1944 г. мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 ліпеня 1954 года статус Краснага панізілі да вёскі[1]. Станам на 1972 год тут налічвалася 611 двароў, на 1997 г. — 1216 гаспадарак.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Краснае з'яўляецца 4-ым па колькасці жыхароў населеным пунктам Маладзечненскага раёна (пасля Маладзечна, Радашковіч і Чысці).

  • 2011 год — 2916 жыхароў[2].
  • 1997 год — 3283 жыхароў[3].
  • 1972 год — 2989 жыхароў.
  • 1921 год — 1012 жыхароў[4].
  • 1897 год — 1019 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1997 год — 1216 двароў.
  • 1972 год — 611 двароў.
  • 1897 год — 152 двары (паводле перапісу).
  • 1866 год — 60 двароў.
  • 1765 год — 58 двароў.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Красным працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Гарадзішча
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об упразднении городского поселка Красное, Радошковичского района, Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Сайт Маладзечненскага райвыканкама
  3. Валерый Шаблюк. Краснае // Крыніцы/ЭГБ|4к. С. 250.
  4. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II. Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]