Юркавіцкі сельсавет (Лагойскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юркавіцкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Лагойскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Юркавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 25 ліпеня 1959

Ю́ркавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Юркавічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Моладскі сельсавет у складзе Лагойскага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Моладзі. 29 кастрычніка 1924 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Юркавічы, сельсавет перайменаваны ў Юркавіцкі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лагойскім раёне БССР. 11 чэрвеня 1932 года рэарганізаваны ў Юркавіцкі нацыянальны польскі сельсавет, які 26 мая 1935 года быў рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 25 ліпеня 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Чырванашвабаўскага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 ліпеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 14.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.