Лагойскі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Лагойскі раён
Герб
Coat of Arms of Łahojsk, Belarus.png
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Мінская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Лагойск
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 80,83 %, руская 17,0 %
Размаўляюць дома: беларуская 55,48 %, руская 40,26 %[1]
Насельніцтва (2009)
35 957 чал.[1] (13-е месца)
Шчыльнасць 15,3 чал./км²
Нацыянальны склад беларусы — 92,79 %,
рускія — 5,09 %,
іншыя — 2,12 %[1]
Плошча 2 365,02[2] км² (5-е месца)
Лагойскі раён на карце
Часавы пояс UTC+2
Афіцыйны сайт

Лагойскі раён. Раён у складзе Мінскай вобласці. Плошча раёна складае 2,4 тыс. км². Насельніцтва — 38,3 тыс. чалавек (2008). Адміністрацыйны цэнтр — горад Лагойск.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Рэльеф[правіць | правіць зыходнік]

Паўднёвая частка раёна размешчаная ў межах Лагойскага і Плешчаніцкага ўзвышшаў і мае буйнаўзгорысты градавы рэльеф. Абсалютныя вышыні вагаюцца ад 240 да 310 м, паўночна-заходняя частка — на Нарачанска-Вілейскай нізіне.

Карысныя выкапні[правіць | правіць зыходнік]

Раён мае паклады торфу і пяскова-жвіровых сумесяў.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −7 °C, ліпеня +17,6 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 630 мм. Працягласць вегетацыйнага перыяду складае 188 дзён.

Расліннасць[правіць | правіць зыходнік]

Пад лясамі каля 50% тэрыторыі раёна, лясы ў асноўным хваёвыя.

У раёне размешчаныя 2 заказнікі дзяржаўнага значэння: «Антонава» (бабровы) 76 га, «Купалаўскі» (ландшафтны) 2000 га, 3 помнікаў прыроды мясцовага значэння можна вылучыць:Лагойскі парк (помнік садова-паркавага мастацтва 1-й паловы XIX ст.), Лагойскую крыніцу, Паграбішчанскія крыніцы, 4 заказнікі мясцовага значэння.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл Св. Казіміра ў Лагойску

Агульная колькасць насельніцтва Лагойскага раёна на 1 студзеня 2008 г. складае 38,4 тыс. чалавек (у 2006 — 38,9 тыс.). Шчыльнасць насельніцтва — 16 чал/км².

Ахова здароўя[правіць | правіць зыходнік]

У структуру ДУЗ «Лагойская ЦРБ» уваходзяць: цэнтральная раённая бальніца, 2 паліклінікі, Плешчаніцкая 2-ая раённая бальніца, 1 участковая бальніца, 7 бальніц сястрынскага дагляду, 24 ФАПы, 2 цэладзённыя пасты хуткай медыцынскай дапамогі.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Рэалізацыю права грамадзян на атрыманне паўнавартаснай адукацыі ажыццяўляюць розныя тыпы навучальных устаноў: 23 дзіцячыя дашкольныя ўстановы, 1 гімназія, 15 сярэдніх агульнаадукацыйных школаў, 5 вучэбна-педагагічных комплексаў, 7 базавых агульнаадукацыйных школ, 1 вучэбна-педагагічны комплекс, 3 вучэбна-педагагічныя комплексы, 1 вячэрняя (зменная) агульнаадукацыйная школа, 2 дамы дзіцячай творчасці, дзіцячы сацыяльны прытулак, 2 дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, Цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі, 2 прафесійна-тэхнічныя вучылішчы, УКК.

Агульнаадукацыйныя ўстановы наведваюць 4618 вучняў, дашкольныя — 1138 дзяцей.

Ахоп навучэнцаў раёна рознымі тыпамі дыферэнцыяванага навучання склаў: у 1—11 кл. — 49%, 8—11 кл. — 72,5%. 85% школаў надаюць адукацыйныя паслугі на падвышаным і паглыбленым узроўні. Установы адукацыі раёна падтрымліваюць сувязі з 7 вышэйшымі навучальнымі ўстановамі.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

У раёне ёсць неабходная база для арганізацыі вольнага часу, задавальнення запатрабаванняў і развіцці творчых здольнасцяў жыхароў: 2 дзіцячыя школы мастацтваў, дом рамёстваў, ганчарная майстэрня, 42 бібліятэкі, 29 клубных устаноў, раённы гісторыка-краязнаўчы музей, раённы Цэнтр культуры.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі