Юрый Ігаравіч Дземідовіч
Выгляд
| Юрый Дземідовіч | |
|---|---|
| Поўнае імя | Дземідовіч, Юрый Ігаравіч |
| Дата нараджэння | 19 лістапада 1996 (28 гадоў) |
| Месца нараджэння | Мінск, Беларусь |
| Краіна | Беларусь |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесія | спявак, дырыжор |
| Інструменты | вакал |
Юрый Дземідовіч (нарадзіўся 19 лістапада 1996) — беларускі спявак, прадстаўнік Беларусі на дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне 2009». Выступаў з песняй «Волшебный кролик», заняў 9-е месца.
Упершыню Ю. Дземідовіч атрымаў вядомасць падчас паўфінала ў чэрвені 2009. 10 верасня ён перамог у фінале нацыянальнага адборачнага конкурса.
Вучыўся ў гімназіі-каледжы пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, потым у Маскоўскай кансерваторыі[1] (2015—2021, спецыяльнасць — оперна-сімфанічнае дырыжыраванне)[2]. Дырыжор Опернага тэатра Маскоўскай кансерваторыі (з 2021 года), стажор Марыінскага тэатра (з 2023 года)[2]. Уладальнік 3-й прэміі міжнароднага конкурса імя Рахманінава (2025)[3].
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Альбомы
[правіць | правіць зыходнік]- Кто бы вы думали? (альбом, 2010)[4]
Удзел у складанках
[правіць | правіць зыходнік]- Тузін. Перазагрузка (2009), трэк «Чароўны кролік»
Зноскі
- ↑ Демидович Юрий Игоревич (руск.). Московская консерватория.
- ↑ а б Юрий Демидович (руск.). Мариинский театр.
- ↑ Участники (руск.). Международный конкурс пианистов, композиторов и дирижеров имени С. В. Рахманинова.
- ↑ Замировская, Татьяна. Волшебный кролик. Татьяна Замировская об альбоме Юрия Демидовича «Кто бы вы думали?» (руск.). Журнал «Большой» (4 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2020. Праверана 21 сакавіка 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Беларусі — Дзіцячае Еўрабачанне 2009 Архівавана 11 лістапада 2009.
- «Волшебный кролик» Юры Демидовича на «Евровидении» (Белта) (недаступная спасылка)
- Юрый Дземідовіч на Last.fm
- Афіцыйны блог
— прысвечаны творчасці Юрыя Дземідовіча у Жывым Журнале - Старонка Юрыя Дземідовіча ў сацыяльнай сетцы X
- Афіцыйная старонка Юрыя Дземідовіча у сацыяльнай сетцы «VK»