Юрый Васілевіч Ягупаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Васілевіч Ягупаў
Дата нараджэння 5 сакавіка 1937(1937-03-05) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Юрый Васілевіч Ягу́паў (5 сакавіка 1937, Менск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1962 годзе. З 1962 па 1968 г. працаваў у Карагандадзіпрашахце. З 1968 г. — кіраўнік групы архітэктараў у Белдзіпрагандлі, Мінскпраекце, Белдзяржпраекце, з 1980 года — старшы мастацтвазнавец у Мінскім мастацка-вытворчым камбінаце Мастацкага фонду СССР.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Распрацаваў генплан і праект двух мікрараёнаў у г. Актаса (1958), праект помніка казахскаму паэту С. Сейфуліну (1968), ПДП і жылы мікрараён на 16 тыс. жыхароў (1965, у аўтарскім калектыве).

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве) у Беларусі: рэстаран у Барысаве (1971), аб’екты добраўпарадкавання набярэжнай р. Свіслач у раёне вул. Пуліхава ў Мінску (1977), збудаванне Вілейска-Мінскай воднай сістэмы (1980).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]