Юрый Мікалаевіч Дзеркач

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Мікалаевіч Дзеркач
Нараджэнне 5 жніўня 1962(1962-08-05) (61 год)
Адукацыя
Дзейнасць палітык, выкладчык універсітэта
Месца працы

Юрый Мікалаевіч Дзеркач (нар. 5 жніўня 1962, в. Магілёўцы Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі выкладчык і палітык. Начальнік упраўлення аховы здароўя Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.

Працаваў намеснікам сакратара камітэта ЛКСМБ Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, старшым лабарантам кафедры педыятрыі факультэта ўдасканалення ўрачоў, асістэнтам кафедры дзіцячых хвароб, дацэнтам кафедры педыятрыі, прарэктарам па міжнародных сувязях, прарэктарам па вучэбнай рабоце з замежнымі студэнтамі і міжнародных сувязях Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, першым прарэктарам, загадчыкам кафедры педыятрыі Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта, прарэктарам па навуковай рабоце ўстановы адукацыі «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га і 7-га скліканняў[1].

Зноскі