Юрый Мікалаевіч Карпук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гандбол
Юрый Мікалаевіч Карпук
Нарадзіўся 19 студзеня 1968(1968-01-19) (56 гадоў)
Грамадзянства

Юрый Мікалаевіч Карпук (нар. 19 студзеня 1968, г. Брэст) — беларускі гандбаліст, трэнер. Майстар спорту міжнароднага класа. Станавіўся трохразовым чэмпіёнам СССР (1987, 1989, 1990). Чэмпіён свету сярод моладзі (1989), двухразовы ўладальнік Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў (1989, 1990).

Першымі трэнерамі былі Міхал Дзмітрыевіч Трафіменка і Барыс Уладзіміравіч Рэпкін. Выступаў за гандбольны клуб «СКА»-Мінск (1985—1992).

Удзельнік фінальнай стадыі чэмпіянату Еўропы 1994 года, дзе беларуская зборная заняла восьмае месца. За нацыянальную зборную Беларусі правёў 24 матчы, закінуў 34 мячы. Як легіянер выступаў за клубы Іспаніі, Італіі і Германіі. Прызначаўся старэйшым трэнерам мужчынскай моладзевай зборнай каманды Рэспублікі Беларусь. З 2007 года працаваў трэнерам каманды «Мяшкоў Брэст».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гандбол на Брестчине : истоки, тренеры, игроки, победы (руск.) / В. Н. Кудрицкий. — Брест: Альтернатива, 2016. — 152 с.: ил. — ISBN ISBN 978-985-521-566-1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]