Юрый Сяргеевіч Цюкалаў
Юрый Сяргеевіч Цюкалаў | |
---|---|
руск.: Юрий Сергеевич Тюкалов | |
Пол | мужчынскі пол[5] |
Спецыялізацыя | акадэмічнае веславанне |
Нарадзіўся |
4 ліпеня 1930[1][2][3] |
Памёр |
19 лютага 2018[4] (87 гадоў) |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Рост | 181 см[6] |
Вага | 77 кг[6] |
Юрый Сяргеевіч Цюкалаў (руск.: Ю́рий Серге́евич Тюка́лов; 4 ліпеня 1930, Ленінград -19 лютага 2018, Санкт-Пецярбург) — двухразовы алімпійскі чэмпіён, шасціразовы чэмпіён Еўропы, заслужаны майстар спорту (1952) і заслужаны трэнер па акадэмічным веславанні, мастак, архітэктар, Ганаровы грамадзянін Санкт-Пецярбурга (2002). Выпускнік Ленінградскага вышэйшага мастацка-прамысловага вучылішча ім. В. І. Мухінай.
Спартыўныя дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец заслужаных трэнераў СССР В. А. Саўрымовіч і М. І Саўрымовіча. Шматразовы чэмпіён СССР (1948—1962) у складзе спортклуба «Чырвоны Сцяг», чэмпіён Еўропы (1954, 1956—1959 і 1961). Першы савецкі Алімпійскі чэмпіён.
Поспех Юрыя Цюкалова ў гонках адзіночак стаў адной з сенсацый Хельсінскіх Алімпійскіх гульняў 1952. Адначасова з залатым медалём чэмпіёна яму ўручылі і вышэйшую ўзнагароду вяслярнага клуба Фінляндыі.
Сканаў 19 лютага 2018 года. Пахаваны ў Санкт-Пецярбургу на Мікольскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры. У 2019 годзе на магіле адкрыта надмагілле.
Зноскі
- ↑ а б Тюкалов Юрий Сергеевич Праверана 3 лютага 2020.
- ↑ Двукратный олимпийский чемпион Юрий Тюкалов отмечает день рождения — 2016. Праверана 3 лютага 2020.
- ↑ Тюкалов Юрий Сергеевич Праверана 3 лютага 2020.
- ↑ Two-time Olympic rowing champion Tyukalov dies
- ↑ а б Juri Tchukalov Праверана 8 сакавіка 2021.
- ↑ а б Olympedia — 2006.