Юрый Аляксандравіч Сабалеўскі
Юрый Аляксандравіч Сабалеўскі | |
---|---|
![]() | |
Нараджэнне |
24 красавіка 1889[1] |
Смерць |
26 снежня 1957[1] (68 гадоў) |
Месца пахавання | |
Партыя | |
Член у | |
Дзейнасць | палітык, публіцыст, актывіст |
![]() |
Юрый Аляксандравіч Сабалеўскі (24 красавіка 1889, Стоўбцы — 30 снежня 1957) — беларускі палітычны і нацыянальны дзеяч, пасол на Сейм Другой Рэчы Паспалітай (1926—1928). Беларускі калабарант з нацыстамі ў часы Другой сусветнай вайны, дзеяч Беларускай цэнтральнай рады.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў земляробчыя курсы ў Коўне (1910). Працаваў землямерам, пасля 1917 года — у земскіх установах заходніх паветаў Беларусі.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года Заходняя Беларусь апынулася ў складзе Польшчы. У 1922 годзе абраны паслом (дэпутатам) польскага сейма. У 1924 годзе далучыўся да Беларускай сялянска-работніцкай грамады, пасля яе разгрому (1927) нелегальна выехаў у Гданьск. Двойчы (1928, 1939) быў арыштаваны польскімі ўладамі.
3 прыходам у Заходнюю Беларусь войск Чырвонай Арміі (1939) працаваў на будоўлі. Арыштаваны органамі НКУС і зняволены ў турму ў Баранавічах. Уцёк з турмы ў час бамбардзіроўкі нямецкай авіяцыі ў чэрвені 1941 года. У перыяд нацысцкай акупацыі Беларусі займаў пасады бургамістра Стоўбцаў, Нясвіжа, Баранавіч, 2-га віцэ-прэзідэнта Беларускай цэнтральнай рады, узначальваў акруговы аддзел Беларускай народнай самапомачы ў Мінску. Удзельнічаў у падрыхтоўцы і правядзенні Другога Усебеларускага кангрэсу (1944, Мінск), быў старшынёй мандатнай камісіі.

3 лета 1944 года ў Германіі. У 1948—1950 гадах адзін з рэдактараў газеты «Беларускае слова». 3 1950 года член Агульнага беларускага саюза вайскоўцаў. 3 вясны 1950 года жыў у ЗША, з 1951 года член Украінскай нацыянальнай рады , з 1952 года — Беларускага нацыянальнага фонду, з кастрычніка 1955 года — Камітэта незалежнай Беларусі. У 1957 года жыў у Германіі. Аўтар успамінаў.
Быў пахаваны на могілках Фельдмохінг у Мюнхене, у 1998 годзе сын перапахаваў яго на Праваслаўных могілках у Варшаве (71, рад 3, магіла 4)[2].
Зноскі
- ↑ а б Jerzy Sobolewski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Natalla Hardziyenka. Facebook . www.facebook.com. Праверана 9 верасня 2023.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- На этапах / Юры Сабалеўскі / Падрыхтоўка да друку й камэнтары А. Пашкевіча // Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. № 31, New York-Mіensk, 2008. — 430 c.
- Саўчанка, Н. Сабалеўскі Юрый Аляксандравіч / Надзея Саўчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 184. — ISBN 985-11-0214-8.
- Нарадзіліся 24 красавіка
- Нарадзіліся ў 1889 годзе
- Нарадзіліся ў Стоўбцах
- Памерлі 26 снежня
- Памерлі ў 1957 годзе
- Памерлі ў Бадэн-Вюртэмбергу
- Пахаваныя ў Мюнхене
- Пахаваныя на Праваслаўных могілках Варшавы
- Члены БСРГ
- Члены Беларускай народнай самапомачы
- Асобы
- Памерлі 30 снежня
- Палітыкі Беларусі
- Постаці беларускай эміграцыі
- Члены Беларускай цэнтральнай рады
- Удзельнікі Другога Усебеларускага кангрэса
- Беларусы ў Германіі
- Беларусы ў ЗША
- Дэпутаты Сейма Польскай Рэспублікі (1918—1939) 1 склікання
- Беларускія парламентарыі Польскай Рэспублікі (1918—1939)