Юсефіна Ветэргрунд
| Юсефіна Ветэргрунд | |
|---|---|
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Псеўданімы | Lea і fru Wettergrund |
| Дата нараджэння | 2 верасня 1830[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 8 сакавіка 1903[1][2][…] (72 гады) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменніца, паэтка |
| Мова твораў | шведская мова |
Юсефіна Леанціна Аманда Ветэргрунд (швед. Josefina Leontina Amanda Wettergrund, 2 верасня 1830, Ранебю — 8 сакавіка 1903, Стакгольм) — шведская пісьменніца і паэтэса.
Біяграфія і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Юсефина Веттергрунд нарадзілася ў 1830 годзе ў Сконэ. Яе бацькам быў Карл Густаф К’ельберг, мытны інспектар, а маці — Ульрыка Лундберг, настаўніца. У шлюбе яны не былі, і Юсефіну выхоўвала маці. Наведвала школу ў Карлсхамне, шмат чытала і ў школьныя гады пачала пісаць апавяданні і вершы. Уплыў на яе аказаў паэт Вільгельм фон Браўн: прачытаўшы некалькі вершаў паэтэсы-пачаткоўкі, ён параіў ёй працягваць пісаць.
На працягу некалькіх гадоў Юсефіна працавала гувернанткай, пасля чаго адкрыла школу для дзяўчынак у Ранебю, якой кіравала да 1857 года. Затым яна выйшла замуж за Вільгельма Ветэргрунда, тэлеграфіста. Муж і жонка спачатку пасяліліся ў Істадзе, а потым пераехалі ў Кальмар. Пасля ў іх нарадзілася двое дзяцей. У 1866 годзе сям’я пераехала ў Стакгольм, дзе Юсефіна Ветэргрунд супрацоўнічала з газетай Aftonbladet, а таксама заснавала ілюстраваны штотыднёвы часопіс «Svalan. Illustrerad veckotidning för familjekretsar».
Першы свой літаратурны твор — «Småbitar på vers och prosa» — яна апублікавала ў 1858 годзе пад псеўданімам Леа, які затым выкарыстоўвала на працягу ўсёй сваёй кар’еры. Прадмова да выдання напісаў Вільгельм фон Браўн. За наступныя дзесяць гадоў яна выдала яшчэ чатыры кнігі ў той жа серыі, а таксама шэраг іншых зборнікаў паэзіі і прозы.
Юсефіна Ветэргрунд памерла ў 1903 годзе і была пахавана на Паўночных могілках у Стакгольме.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Josefina Wettergrund // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Josefina Leontina Amanda Wettergrund // SHEWROTE Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Hedvig Eleonora kyrkoarkiv, Död- och begravningsböcker, SE/SSA/0006/F I/18 (1901-1903), bildid: 00012488_00216, sida 236 Праверана 30 студзеня 2023.
- ↑ Wettergrund, JOSEFINE LEONTINE AMANDA // http://www.svenskagravar.se/gravsatt/45755902 — Svenskagravar.se. Праверана 29 красавіка 2018.