Юта-ацтэкскія мовы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юта-ацтэкскія мовы
Таксон: сям'я
Прарадзіма: Вялікі Басейн
Статус: агульнапрызнаны
Арэал: Паўночная Амерыка
Класіфікацыя
Катэгорыя: індзейскія мовы
Склад
Час падзелу: 3000 да н.э.
Коды моўнай групы
ISO 639-5: azc
Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка

Юта-ацтэкскія мовыіндзейская сям'я моў, распаўсюджаных у Паўночнай Амерыцы, пераважна на захадзе ЗША і ў Мексіцы.

Лінгвісты вылучылі гэтую сям'ю моў яшчэ ў канцы XIX ст., аднак унутраная класіфікацыя застаецца спрэчнай. Большасць даследчыкаў лічаць месцам яе фарміравання Вялікі Басейн, дзе ў пазнейшы перыяд дамінавалі галіны хопі і нумійская. Найбольш распаўсюджанай юта-ацтэкскай мовай з'яўляецца нахуатль, на якім размаўляюць ад поўначы Мексікі да Нікарагуа.

З юта-ацтэкскіх моў паходзяць агульнараспаўсюджаныя словы тамат, авакада, чылі, шакалад, каёт і інш.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]