Юхан Ульсан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юхан Ульсан Лыжнік
Johan Olsson.jpg
Грамадзянства Сцяг Швецыі Швецыя
Дата нараджэння 19 сакавіка 1980(1980-03-19) (39 гадоў)
Месца нараджэння Скультуна, Вестманланд, Швецыя
Рост 181 см
Вага ?
Кар'ера
Клуб Сцяг Швецыі Aasarna
Статус спаборнічае
Медалі
Алімпійскія гульні
Бронза Турын 2006 эстафета 4×10км
Бронза Ванкувер 2010 дуатлон 15+15 км
Золата Ванкувер 2010 эстафета 4×10 км
Бронза Ванкувер 2010 50 км класіка
Срэбра Сочы 2014 15 км класіка
Золата Сочы 2014 эстафета 4×10 км
Чэмпіянаты свету
Срэбра Хальменколен 2011 эстафета 4×10 км
Срэбра Валь-дзі-Ф'емэ 2013 15 км
Срэбра Валь-дзі-Ф'емэ 2013 эстафета 4×10 км
Золата Валь-дзі-Ф'емэ 2013 мас-старт 50 км
Вынікі
Кубак свету
Дэбют у Кубку свету 2001
Перамог у Кубку свету 1
Лепшая пазіцыя ў Кубку свету 14 (2008/09)
Апошняе абнаўленне: 14 лютага 2014

Юхан Ульсан (шведск.: Johan Olsson, нар. 19 сакавіка 1980, Скультуна, Вестманланд) — шведскі лыжнік, двухразовы алімпійскі чэмпіён у эстафеце (2010 і 2014), чэмпіён свету 2013 года ў мас-старце. Усяго за кар'еру выйграў шэсць медалёў на Алімпійскіх гульнях і чатыры — на чэмпіянатах свету.

Спартыўная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Ульсан удзельнічаў у спаборніцтвах па лыжных гонках на юніёрскім узроўні з 1998 года.

У 2001 годзе дэбютаваў ў дарослых спаборніцтвах. У снежні 2003 года атрымаў сваю адзіную перамогу на этапе Кубка Свету.

На Алімпіядзе ў Турыне ў 2006 годзе заваяваў бронзавы медаль у эстафеце 4х10 км, а ў гонцы на 15 км заняў 6-е месца. На Алімпіядзе 2010 у Ванкуверы ў гонцы на 30 км (15+15) доўгі час ішоў першым, з максімальным адрывам ад групы паляўнічых у 25 секунд, аднак не ўтрымаў лідарства і ў выніку заняў трэцяе месца. У фінальнай гонцы на 50 км Ульсан таксама быў трэцім. На фінішы паміж ім і швейцарцам Дарыа Калонья пачатку разгарацца барацьба, калі Калонья на павароце перад фінальнай прамой паспрабаваў зраўняцца з Ульсанам. Але ў гэты самы момант Калонья ўпаў, а Ульсан такім чынам выйграў бронзу.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Шаблон:Алімпійскія чэмпіёны па лыжных гонках у эстафеце сярод мужчын