Юрый Мікалаевіч Мікульскі
Юрый Мікалаевіч Мікульскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1988 |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Альма-матар |
Юрый Мікалаевіч Мікульскі (нар. 1988, Мінск) — беларускі гісторык, публіцыст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 2011 годзе скончыў гістарычны факультэт Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве (Польшча), атрымаў званне магістра.
З 2012 года — малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[1].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар шэрагу навуковых (навукова–папулярных) артыкулаў у беларускіх, польскіх і расійскіх выданнях. Сфера навуковых інтарэсаў: палітыка літоўскіх князёў і польскіх каралёў у дачыненні да рускіх зямель у XIII—XVII стагоддзях, праваслаўная царква пад уладай літоўскіх князёў у XIII—XV стагоддзях, старабеларуская літаратура XIV—XV стагоддзяў.
Гістарычныя погляды
[правіць | правіць зыходнік]У 2013 годзе выступіў з артыкулам, у якім заявіў аб сваёй нязгодзе з прапановамі грамадскасці аб узвяденні помніка князю Міндоўгу ў Навагрудку[2]. У навуковым асяроддзі гэты артыкул атрымаў негатыўныя водгукі[3][4].
Зноскі
- ↑ Мікульскі Юрый Мікалаевіч. Пра аўтара . Беларуская думка, 2014 № 9, с. 86.
- ↑ Увекавечанне міфа. Вакол помніка літоўскаму князю Міндоўгу ў Навагрудку . Беларуская думка, 2013 № 1, с. 69-76.
- ↑ Блуканне па міфах . Беларуская думка, 2013 № 5, с. 84-86.
- ↑ Нужен ли Новогрудку памятник Миндовгу? (руск.). Беларуская думка, 2013 № 5, с. 84-86.