Беларуская думка (часопіс)
Jump to navigation
Jump to search
Беларуская думка — беларускі грамадска-палітычны і навукова-папулярны часопіс. Выдаецца з кастрычніка 1991 года ў Мінску.
Змест[правіць | правіць зыходнік]
Часопіс з'яўляецца навуковым выданнем, рэкамендаваным Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй для публікацыі вынікаў дысертацыйных даследаванняў па наступных дысцыплінах: філасофія, гісторыя, палітыка, філалогія, эканоміка, сацыялогія.
Тэматыка артыкулаў, якія публікуюцца ў часопісе: палітыка, эканоміка, грамадства, навука і тэхналогіі, адукацыя, культура, спорт.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
З'яўляецца пераемнікам выдання «Коммунист Белоруссии». У лістападзе 1991 г. зарэгістраваны як выданне НДІ Мінэканомікі Рэспублікі Беларусь. З лістапада 1995 года выдаецца Адміністрацыяй Прэзідэнта Беларусі.
Галоўныя рэдактары[правіць | правіць зыходнік]
- Уладзімір Вялічка (1991—2007)
- Вадзім Гігін (2007—2016)
- Аляксандр Самовіч (2016-2017)
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- 2009 год — пераможца V Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Літара» у намінацыі «Лепшы навуковы, навукова-папулярны часопіс».
- 2013 год — пераможца IX Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Літара» у намінацыі «Лепшыя матэрыялы навуковай, навукова-папулярнай тэматыкі».