Ягор Аляксандравіч Клімянчук

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Ягор Клімянчук
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ягор Аляксандравіч Клімянчук
Нарадзіўся 11 лістапада 1997(1997-11-11) (20 гадоў)
Запарожжа, Запарожская вобласць, Украіна
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Рост 180 см
Вага 66 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Украіны Колас (Каваліўка)
Нумар 3
Кар’ера
Моладзевыя клубы
2010 — 2012 Сцяг Украіны Шахцёр (Данецк)
2012 — 2014 Сцяг Украіны Металург (Запарожжа)
Клубная кар’ера*
2014 — 2015 Сцяг Украіны Металург (Запарожжа) 5 (0)
2016 Сцяг Беларусі Мінск 4 (0)
2016 Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк) 3 (0)
2017 — Сцяг Украіны Колас (Каваліўка)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22.02.2017.


Ягор Клімянчук (нар. 11 лістапада 1997, Запарожжа, Украіна) — украінскі футбаліст, паўабаронца клуба «Колас» з Каваліўкі.

Клубная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец ДЮСШ запарожскага «Металурга», першы трэнер — Андрэй Юр'евіч Максіменка. Пасля завяршэння навучання папоўніў шэрагі клубнай каманды «Металурга» да 19 гадоў[1].

7 лістапада 2014 года ў выязным матчы супраць луганскай «Зары» дэбютаваў у моладзевай камандзе «металургаў». 30 мая 2015 года, у апошнім туры чэмпіянату Украіны 2014/15, дэбютаваў у асноўнай камандзе ў матчы Прэм'ер-лігі супраць кіеўскага «Дынама», замяніўшы ў другім тайме яшчэ аднаго дэбютанта Рамана Папова[2].

У снежні 2015 года Ягор разам з іншымі ігракамі пакінуў «Металург» у сувязі з пачаткам працэсу ліквідацыі клуба. У студзені 2016 года разам з таварышам па «Металургу» Сяргеем Кулінічам прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Мінск», з якім у лютым падпісаў двухгадовы кантракт[3]. Правёў за асноўны склад «Мінска» 4 матчы ў чэмпіянаце і 1 у Кубку Беларусі, з чэрвеня стаў у асноўным гуляць за дубль. 7 ліпеня 2016 года кантракт з беларускім клубам па пагадненні бакоў быў разарваны[4], і неўзабаве Ягор далучыўся да наваполацкага «Нафтана», дзе таксама не здолеў замацавацца ў аснове і стаў выступаць за дубль. Па заканчэнні сезону 2016 пакінуў «Нафтан»[5].

У лютым 2017 года стаў іграком клуба «Колас» (Каваліўка) з Першай лігі Украіны[6].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]