Ягі (тайфун)
Ягі | |
---|---|
Названа ад | Typhoon Yagi[d] |
Краіна | |
Знаходзіцца ў межах геаграфічнага аб’екта | Ціхі акіян |
Папярэдні ў спісе | Typhoon Shanshan[d] |
Наступны ў спісе | Hurricane Hone[d] |
Дата пачатку | 31 жніўня 2024 |
Дата заканчэння | 9 верасня 2024 |
Колькасць параненых | 2 154 |
Колькасць загінулых |
|
Lowest atmospheric pressure | 915 hectopascal |
Maximum sustained winds | 54 метр у секунду |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Ягі» — тайфун, які сфарміраваўся ў заходняй частцы Ціхага акіяна ў верасні 2024 года, выклікаў катастрафічныя разбурэнні і чалавечыя ахвяры ў Кітаі і В’етнаме.
Сфарміраваўся ў раёне Філіпінаў. Тайфун «Ягі» 4 верасня наблізіўся да паўднёвага ўзбярэжжа Кітая, а адтуль накіраваўся ў бок В’етнама. Менш як праз суткі ён узмацніўся да супертайфуна. Гэта азначае, што хуткасць ветру ўнутры яго перавысіла 50 м/с[2].
Эвакуіраваць прыйшлося каля мільёна чалавек. Ад удараў стыхіі моцна пацярпелі сталіца В’етнама Ханой, партовыя гарады Камфа, Монгкай, Хайфон, Халонг, а таксама бліжэйшыя паўночныя правінцыі Тхайбінь, Хоабінь і Хынгйен. Звыш 121 тыс. га пасяўных плошчаў, занятых рысам і іншымі сельскагаспадарчымі культурамі, былі затопленыя, пашкоджаны больш за 5 тыс. пладовых дрэў. У прыбярэжных раёнах патоплены або прапалі без вестак 38 караблёў і рыбацкіх лодак[3].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Typhoon Yagi kills four after making landfall in Vietnam — BBC. Праверана 7 верасня 2024.
- ↑ zviazda.by
- ↑ tass.ru