Ядавітыя грыбы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бледная паганка — грыб, які, паводле сусветнай статыстыкі, выклікае найбольшую колькасць смяротных атручванняў

Ядавітыя грыбы (атрутныя грыбы) — грыбы, якія змяшчаюць атрутныя рэчывы — таксіны. Па характары атрутныя грыбы дзеляць на тры групы: якія выклікаюць харчовыя атручванні, якія выклікаюць парушэнне дзейнасці нервовай сістэмы і смяротна атрутныя.

З вядомых у Еўропе каля 5000 відаў грыбоў атрутныя каля 150. З іх толькі некалькі смяротна атрутныя. Адзін з самых атрутных — бледная паганка.

Вялікая колькасць відаў грыбоў утрымлівае гемалізіны (разбуральныя кроў рэчывы) і іншыя атрутныя субстанцыі, якія раскладаюцца пад уздзеяннем тэрмічнай апрацоўкі. Таму яны больш-менш атрутныя ў сырым стане. Гэтыя віды традыцыйна не адносяць да атрутных грыбоў, паколькі большасць грыбоў ужываюць у смажаным або вараным стане.

Атручванне грыбамі[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя прыкметы атручэння грыбамі з'яўляюцца ўжо праз 1,5—2 гадзіны пасля іх ужывання, але можа прайсці і больш часу — да 24 гадзін. Гэта млоснасць, ірвота, моцны боль у жываце з дыярэяй да 10—15 разоў на суткі, павышаная тэмпература цела, слабы пульс, халодныя рукі і ногі, запаленне страўніка і тонкага кішэчніка (востры гастраэнтэрыт). Могуць пашырыцца ці звузіцца зрэнкі, з'явіцца слінацячэнне. Пры атручэнні мухаморамі, сатанінскім грыбам, несапраўднымі апенькамі магчыма з'яўленне трызнення, галюцынацый, чалавек можа знаходзіцца ў стане, блізкім да вар'яцтва.

Вострае атручэнне — цяжкае выпрабаванне для арганізма. У хворых адзначаюцца парушэнні артэрыяльнага ціску і частаты сардэчных скарачэнняў (аж да развіцця сардэчных блакад і спынення сэрца) і нават стан комы. Таму патрэбна без тэрміновая медыцынская дапамога.

Да прыезду ўрачоў неабходна выпіць 400—500 г вады пакаёвай тэмпературы, выклікаць рвоту (пажадана некалькі разоў, да чыстай вады), а затым прыняць актываваны вугаль (чым больш, тым лепш)[1].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі